Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ёсьць у Крамля кандыдат на выбарах у Беларусі


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Лаўрова, травень 2020

Якія вынікі візыту міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова ў Беларусь? Каго падтрымлівае Крэмль на беларускіх выбарах? Ці чакаюць у Маскве паглыбленьня інтэграцыі? У каго ЗША інвэстуюць у Беларусі? Калі скажа сваё слова беларускі народ?

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Абмяркоўваюць палітычны аглядальнік тэлеканалу «Настоящее время» Цімур Алеўскі і аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла

Дракахруст:

  • Думаю, што сэнс сустрэчы Лукашэнкі і Лаўрова быў ня толькі ў падпісаньні пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў. Лукашэнка размаўляў праз тэлефон з Пуціным, і калі Лаўроў прыехаў у Менск, дык Лукашэнка яму сказаў: «Я вам перадаю прывітаньне ад Уладзіміра Ўладзіміравіча».
  • Пяскоў заявіў, што ў нас (у Крамля) няма свайго кандыдата, і гэта ў тым ліку і адказ на абвінавачваньні Менску, што «змова», «рускія ідуць» і гэтак далей.
  • Зусім магчыма, візыт — сыгнал таго, што «Вялікі брат сочыць за вамі ўвесь час».
  • Гісторыя пішацца з посьпехаў, а пра няпосьпех забываюць. Было шмат выступаў, якія не далі выніку.

Алеўскі:

  • Я думаю, што візыт Лаўрова ўсё ж зьвязаны з арыштам Віктара Бабарыкі. Лукашэнка, магчыма, пажадаў высьветліць, чаму чалавек, які асацыяваўся з Масквой, дазволіў сабе перабегчы яму, Лукашэнку, дарогу? А магчыма, Крэмль, наадварот, разумее, што гэта чалавек, які дзейнічае бязь зьвязкі з Крамлём, і Пуцін накіраваў туды чалавека, каб пераканаць, што Лукашэнку нічога не пагражае.
  • У Пуціна можа ня быць свайго кандыдата, але гэта ня значыць, што ён супраць таго, каб нехта іншы ў Расеі прывёў у Менск свайго кандыдата. Зусім магчыма, Бабарыка атрымаў нейкія гарантыі ад «Газпрому», але гэта справы Бабарыкі і «Газпрому».
  • Беларусь разьмясьціла эўрабонды на 1 мільярд 250 мільёнаў даляраў, а набылі іх па цане больш як чатыры мільярды. І глядзім, хто набыў, хто паверыў Лукашэнку. ЗША набылі 54% эўрабондаў пяцігадовых, а дзесяцігадовых — ЗША набылі 70%. ЗША гатовыя ўкласьці ў палітычную будучыню Лукашэнкі вялікія грошы. Чаму? Усе жадаюць зафіксаваць сытуацыю, перачакаць да таго моманту, калі Захаду зноў будзе справа да Лукашэнкі.
  • Тое самае тычыцца і Расеі. Масква ня хоча, каб у Беларусі прыйшоў праэўрапейскі лідэр і адарваў краіну ад Расеі, але ў Расеі цяпер няма грошай, каб трымаць Беларусь. Таму выглядае, што цяпер Лукашэнка і Захад, і Расею задавальняе.
  • Тое, што цяпер я бачу на вуліцах Менску, даказвае, што людзі гатовыя выказаць нязгоду з тым, што назіраецца больш як 25 гадоў. Людзі выйшлі па правілах Аляксандра Лукашэнкі пратэставаць супраць Лукашэнкі. Людзі ставяць свае подпісы (па правілах), і калі Бабарыку ня пусьцяць на выбары ці скрадуць галасы — вось тады яны могуць зрабіць дзеяньне, якога ў сучаснай гісторыі Беларусі ніхто не рабіў.
  • Тэктанічныя зьмены тады здарацца, калі члены выбарчай камісіі, якія павінны фальсыфікаваць выбары, стануць на бок апанэнтаў Лукашэнкі. І дашлюць у ЦВК такія пратаколы, што Ярмошына нічога ня здолее зрабіць.

Навумчык:

  • Ня будзем забывацца, што сядзяць ня толькі Бабарыка, але і Севярынец, і Статкевіч, і іншыя. Думаю, што Лукашэнка патлумачыў Лаўрову прыблізна тое, што ўчора кіраўнік кантрольнага ведамства тлумачыў замежным дыпляматам. Але тут той выпадак, калі важна ня толькі тое, што прагучала, але і што не прагучала. У афіцыйных паведамленьнях аб сустрэчы пра сытуацыю зь «Белгазпрамбанкам» не было сказана ні слова. І гэта паказчык стаўленьня Крамля. Мелі рацыю тыя, хто казаў, што для Лукашэнкі гэта ня будзе мець моцных адмоўных наступстваў з боку Масквы.
  • Я пагаварыў зь людзьмі ў Віцебску, усім задаваў адно пытаньне — ці ёсьць у вас знаёмыя, якія за Лукашэнку? Ніхто не сказаў, што мае такіх знаёмых. І гэта былі звычайныя людзі, ніякія не палітычныя актывісты.
  • Лукашэнка скарыстоўвае сваё службовае становішча ў выбарчай кампаніі на 300%.
  • Расея можа адкласьці з эканамічных ды ўнутрыпалітычных прычын на нейкі час намер паглынаньня Беларусі, але стратэгічна ад такога пляну, на мой погляд, яна не адмовіцца.
  • Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

    УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

    • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
    • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
    • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
    • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
    • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
    • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
    • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

    Гэтыя 15 чалавек будуць зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. Хто яны


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG