Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей заявіў расейскаму выданьню «Коммерсант» аб наяўнасьці доказаў у «справе Белгазпрамбанка», якія сьведчаць аб зьдзяйсьненьні сур’ёзных фінансавых злачынстваў.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Камэнтуючы на просьбу «Коммерсанта» патрабаваньне ЭЗ неадкладна вызваліць кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыкі, які быў затрыманы 18 чэрвеня па справе аб сурʼёзных фінансавых парушэньнях у Белгазпрамбанку, спадар Макей сказаў, што варта паглядзець на падаплёку гэтай крымінальнай справы.
«Ухіленьне ад выплаты падаткаў і адмываньне грошай гэта сурʼёзныя злачынствы, за якія ў краінах ЭЗ караюць вельмі і вельмі сурʼёзна — у любой краіне. Тут, нягледзячы нават на палітычную кампанію, нікому ня будзе дазволена парушаць заканадаўства. А ёсьць канкрэтныя доказы, дарэчы, атрыманыя з эўрапейскіх краін, у тым ліку з краін ЭЗ, што тыя ці іншыя асобы займаліся супрацьпраўнай дзейнасьцю», — заявіў Уладзімер Макей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Называць замежныя апэрацыі вывадам грошай — абсурд». Што ня так з абвінавачаньнямі Бабарыку, якія паказалі ў тэлевізііГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Невядома, што шчоўкае ў галаве грамадзтва, калі яно кажа: дыктатар, я цябе больш не люблю», — аўтар нашумелай публікацыі ў «Коммерсанте»