Палітык, прэтэндэнтка на прэзыдэнцкае крэсла Ганна Канапацкая адказала на словы Лукашэнкі пра тое, што жанчына ня можа быць прэзыдэнтам Беларусі: «Сучасная беларуска — ужо не тая кухарка, якая толькі «варыць баршчы».
Выбары-2020. Што адбываецца ў Менску і іншых гарадах 31 траўня
«Калі дзеючы кіраўнік сьцьвярджае, што „унас Канстытуцыя не пад жанчыну“, ён дэманструе не толькі няведаньне Канстытуцыі, пры гэтым зьяўляючыся яе гарантам, але і, самае галоўнае, — рэцыдыў непавагі да сваіх грамадзянаў», — піша Ганна Капапацкая ў Фэйсбуку.
Канапацкая зьвяртае ўвагу на «грэблівы, на мяжы з дыпляматычным скандалам» упамін пра прэзыдэнтку сяброўскай Літвы Далі Грыбаўскайтэ.
«Хачу нагадаць, што спадарыня прэзыдэнтка двойчы абіралася сваім народам на свабодных і сумленных выбарах, і па завяршэньні другога тэрміну ня прыдумляла спосабаў застацца ва ўладзе даўжэй, у адрозьненьне ад лідэра Беларусі і некаторых яго бліжэйшых «сяброў».
Канапацкая прыводзіць і словы Маргарэт Тэтчэр: «Певень, можа быць, добра кукарэкае, але яйкі ўсё ж такі нясе курыца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Канстытуцыя не пад жанчыну, краіна не пад «мужыка»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Так сказаць можа толькі слабы і залежны чалавек» — Кавалькова і Караткевіч пра заяву Лукашэнкі, што жанчына ня можа быць прэзыдэнтамКіраўнік Беларусі 28 траўня адзначыў, маючы на ўвазе, праўдападобна, Сяргея Ціханоўскага, што «ён нават не кандыдат у прэзыдэнты, за жонку там дбае. Разумее ж, што за жонку ніхто не прагаласуе ў Беларусі. Вось я часта кажу: Натальля Іванаўна (старшыня Савета Рэспублікі Натальля Качанава. — РС), за цябе таксама не прагаласавалі б, хоць ты... гатовы прэзыдэнт. У нас Канстытуцыя не пад жанчыну. І ў нас грамадзтва не сасьпела для таго, каб галасаваць за жанчыну. Таму што ў нас па Канстытуцыі прэзыдэнт валодае моцнай уладай, — сказаў Лукашэнка. — У нас прэзыдэнт — не Літва. Там прэзыдэнт, была Даля Грыбаўскайце, прыйшла, паўсьміхаліся, пасядзела і пайшла. Ні за што не адказвае, таму што там парлямэнцкая рэспубліка. У нас — не. Прэзыдэнтам будзе мужык, я ў гэтым абсалютна перакананы», — заявіў Лукашэнка.