Цэнтарвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу Сьвятланы Ціханоўскай, жонкі арыштаванага, асуджанага і раптоўна вызваленага падчас паседжаньня ЦВК гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Блогера Ціханоўскага, якому далі 45 сутак арышту, раптоўна выпусьцілі на волюСтаршыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас разгляду заявы пацікавілася ў прэтэндэнткі, ці сур’ёўна яна зьбіраецца вылучацца, або проста застанецца «спарынг-партнэрам» свайго мужа?
Тая ў адказ заявіла, што пайсьці ў прэзыдэнты «марыла ўсё жыцьцё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ЦВК адмовіла блогеру Ціханоўскаму ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, Лукашэнку і Гайдукевіча зарэгістраваліУжо ў ізалятары Сяргей Ціханоўскі заявіў, што мае намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Яго давераная асоба — жонка Сьвятлана — падала ў Цэнтарвыбаркам дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.
Аднак ЦВК адмовіў на той падставе, што Ціханоўскі «не падаў заявы асабіста».
Пасьля гэтага Сьвятлана Ціханоўская 15 траўня сама падала дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, і тую зарэгістравалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ЦВК зарэгістравала групы Бабарыкі, Цапкалы і яшчэ 13 патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, 40 прэтэндэнтам адмовілі