Што думаюць беларусы пра парад 9 траўня. Апытаньне ў Менску

9 траўня ў Менску пройдзе вайсковы парад, нягледзячы на тое, што Сусьветная арганізацыя здароўя заклікала перанесьці ўсе масавыя падзеі ў Беларусі. Свабода спытала ў мінакоў, ці пойдуць яны на парад.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «мы ня можам адмяніць парад» і запрасіў на яго кіраўнікоў іншых дзяржаў. Кіраўнік расейскай партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі назваў парад 9 траўня «памылкай і злачынствам з боку Лукашэнкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка запрасіў кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Менск на парад Перамогі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Парад — памылка і злачынства з боку Лукашэнкі». Расейскія дэпутаты не зьбіраюцца ў Менск 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парад падчас чумы ў Менску — «Трыюмф волі» і «поўха Пуціну»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветная арганізацыя здароўя занепакоеная парадам у Менску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заганяць ня будзем. Але людзей будзе шмат», — Лукашэнка пра парад 9 траўня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і парад: вобраз супэргероя для падручніка гісторыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Мы ня можам адмяніць парад»

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ