Беларусь увяла экалягічны падатак на транзыт нафты

Нафтаздабыўная вытворчасьць у Рэчыцы, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 9 «Аб падаткаабкладаньні», піша БелТА. Цяпер з прыбытку арганізацый, якія транспартуюць нафту і нафтапрадукты, будзе спаганяцца падатак 50%.

Таксама падаткам абкладаецца транзыт нафты і нафтапрадуктаў па Беларусі магістральнымі трубаправодамі.

Чаму ўвялі падатак?

Каб сфармаваць крыніцу грашовых сродкаў для ліквідацыі магчымых экалягічных наступстваў у выпадку:

  • аварыі на магістральным нафтаправодзе;
  • іншых непрадбачаных сытуацый.