СК: Сьледзтва займаецца справамі аб зьнікненьні Ганчара і Захаранкі

Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, ілюстрацыйнае фота

Пра гэта карэспандэнту Свабоды заявіў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту Беларусі Сяргей Кабаковіч.

Паводле Кабаковіча, ведаць інфармацыю ў справе могуць толькі тыя, хто зьяўляюцца яе суб’ектамі.

Праваабаронца Алег Воўчак апублікаваў афіцыйны адказ СК на свой запыт, у якім гаворыцца пра ўзнаўленьне справы. Сяргей Кабаковіч кажа, што гэты адказ «зьяўляецца дастатковай інфармацыяй на цяперашні час».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сьледчы камітэт аднавіў крымінальную справу па факце зьнікненьня Юрыя Захаранкі

На пытаньне, ці будзе дапытаны сьледзтвам Юры Гараўскі, які цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі, Кабаковіч адказаў, што «гэта будзе па рашэньні сьледчага».

Праваабаронца Алег Воўчак атрымаў апавяшчэньне са Сьледчага камітэту з подпісам начальніка аддзелу сьледчага Юрыя Вараўкі, што Сьледчы камітэт аднавіў крымінальную справу па факце зьнікненьня Юрыя Захаранкі 18 сьнежня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вэрсіі Лукашэнкі пра лёс зьніклых палітыкаў супярэчаць адна адной

Гэта адбылося праз 2 дні пасьля рэзананснага інтэрвію Deutsche Welle, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.