Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яны прайгралі», — былы сьледчы Алег Воўчак пра заявы Паўлічэнкі і вэтэранаў спэцназу


Алег Воўчак
Алег Воўчак

Былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак лічыць, што заява на сайце асацыяцыі вэтэранаў спэцназу «Честь» старшыні асацыяцыі Дзьмітрыя Паўлічэнкі, а таксама зварот ад імя асацыяцыі наконт сьведчаньняў Юрыя Гараўскага не паўплываюць на грамадзкую думку і на заходніх палітыкаў.

«Ужо працэс запушчаны, Юрыя дапытваюць, ён дае паказаньні. Узьнікае пытаньне: чаму яны адразу не выступілі з такімі заявамі? Яны проста апраўдваюцца. Трэба было нешта прыдумаць. Ужо больш за два мільёны чалавек паглядзелі фільм і грамадзкая думка склалася. Яны прайгралі, бо ад пачатку трэба было рабіць заяву пракурору ці старшыню Сьледчага камітэту, праўда ці няпраўда тое, што заявіў Юры Гараўскі», — сказаў карэспандэнту Свабоды Алег Воўчак.

Ён сумняваецца, што генэральны пракурор праверыць усе матэрыялы журналістаў і праваабаронцаў што да забойстваў апанэнтаў Лукашэнкі.

«Гэта ўдарыла па іміджы СОБРу, спэцслужбаў, і ім трэба было неяк выкручвацца, прымаць нейкую заяву. Ідзе запужваньне СМІ і праваабаронцаў, каб мы не падымалі гэтую тэму. Не выключаю, што і надалей будуць выходзіць такія заявы. Гэта сурʼёзная пляма. Таму яны проста хочуць зганьбаваць гонар і годнасьць Гараўскага, паказаць, што ён злачынца, дрэнны работнік», — кажа Воўчак.


Воўчак згадвае, што калі ў 2001 годзе былі заявы былых сьледчых пракуратуры Дзьмітрыя Петрушкевіча і Алега Случака пра датычнасьць буйных чыноўнікаў да зьнікненьняў апазыцыянэраў, улады намагаліся нешта знайсьци супраць іх, але марна. Гэтак і супраць Гараўскага — «няма нічога сурʼёзнага».

У заяве вэтэранаў сказана, што ў канцы 1999 году Гараўскі быў затрыманы за вымаганьне ў цывільных асобаў буйной сумы грошай спосабам, небясьпечным для жыцьця. Вайсковы трыбунал асудзіў яго на чатыры гады пазбаўленьня волі, ён адбываў пакараньне ў менскім СІЗА.

Алег Воўчак кажа, што Юры Гараўскі раней у інтэрвію прызнаў, што крымінальная справа была і што прысуд вынесены ў 2001 годзе.

«Ён жа не адмаўляе, што дзейнічаў тады на даручэньне Паўлічэнкі», — сказаў Алег Воўчак.

Паводле Алега Воўчака, Гараўскі «шмат што ведае, і ён можа загаварыць пра іншыя эпізоды, і, магчыма, ім мала ня здасца, вось чаго яны баяцца».

«Ім трэба было адрэагаваць, добра што яшчэ не зрабілі яго закаранелым злачынцам. Яны могуць заднім чыслом напісаць што заўгодна. Хто тут будзе правяраць? Гэта нікому не цікава. Гараўскага ўжо даўно праверылі і зь ім працуюць», — кажа Воўчак.

Што важна ведаць пра зьнікненьне беларускіх палітыкаў

Партрэты Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара
Партрэты Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара
  • 7 траўня 1999 году быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.
  • 16 верасьня 1999 году зьніклі бязь зьвестак былы старшыня Цэнтравыбаркаму і віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі Віктар Ганчар, які рыхтаваў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку, і ягоны сябра, бізнэсоўца Анатоль Красоўскі. Пазьней на менскай вуліцы Фабрычнай, дзе меркавана адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі аўтамабільнага шкла і сьляды крыві.

  • Прадстаўнікі беларускай апазыцыі, родныя зьніклых і міжнародная супольнасьць лічаць, што яны былі выкрадзеныя па палітычных матывах. У датычнасьці да іх зьнікненьняў падазраюцца Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта), Уладзімер Навумаў (былы міністар унутраных спраў), Юры Сівакоў (займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзьмітры Паўлічэнка (на той момант камандзір брыгады спэцназу ўнутраных войскаў МУС), адносна якіх з 2004 году дзейнічаюць санкцыі Эўразьвязу і ЗША.
  • У верасьні 2004 году Аляксандар Лукашэнка ахарактарызаваў Шэймана, Навумава, Сівакова і Паўлічэнку – як «самых сумленных, надзейных, адданых народу й дзяржаве людзей».
  • На пачатку 2019 году Сьледчы камітэт паведаміў аб прыпыненьні расьсьледаваньня спраў аб зьнікненьні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. У сьнежні 2019 году справу аб зьнікненьні Захаранкі аднавілі.
  • 16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

  • 24 сьнежня 2019 году ў інтэрвію «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў, што ніхто акрамя яго ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і ня дасьць цяпер. Ён запытаў, навошта яму было б такое патрэбна і «што зьмянілася, калі ў Беларусі ня стала двух ці трох чалавек», і дадаў, што «Дзіма Завадзкі з-за Чачні Шарамета загінуў». Лукашэнка зьвязаў заявы Гараўскага з тым, што «заўтра прэзыдэнцкія выбары».
  • 19 верасьня 2023 году ў Швайцарыі ў крымінальным судзе у Санкт-Галене пачаўся працэс Юрыя Гараўскага па справе аб зьнікненьнях апанэнтаў Лукашэнкі. Суд стаў прэцэдэнтам.
  • Акруговы суд горада Роршах (кантон Санкт-Гален, Швайцарыя) апраўдаў Юрыя Гараўскага па абвінавачваньні ў гвалтоўных зьнікненьнях, нягледзячы на тое, што ён публічна і некалькі разоў прызнаваўся ў выкраданьні і забойствах Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага — трох выдатных дзеячаў апазыцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі — у Беларусі ў 1999 годзе.

Публікацыі па тэме:

Што былы спэцназавец расказаў пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі. Сьцісла

Ад Алкаева да Шэймана. Сьпіс ключавых асобаў у справе зьніклых

Як выглядае месца магчымага забойства Ганчара і Красоўскага пад Бегамляй. ФОТА

«Небясьпечна. Вельмі». Што менчукі кажуць пра зьніклых Ганчара, Захаранку і Красоўскага. ВІДЭА

Ад «яму можна верыць» да «расейскага ўкіду». Рэакцыі на сэнсацыйнае прызнаньне ў забойстве апазыцыянэраў

«Машына была на глыбіні аднаго мэтра». Як у 2001 годзе раскапалі джып Красоўскага

Гараўскі адказаў Паўлічэнку, — удзельнік падрыхтоўкі фільму пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі

Каму выгадны фільм пра ўдзельніка «эскадрону сьмерці» і ці ёсьць у ім «расейскі сьлед»?

Сьледчы, які расказаў пра «эскадроны сьмерці», ня верыць сэнсацыйным прызнаньням былога спэцназаўца

Спэцназаўца, які расказаў пра забойствы апазыцыянэраў, паказвалі на БТ 20 гадоў таму. Архіўнае відэа

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG