Літоўскі навуковец: у Сьвіслачы эксгумавалі парэшткі ня Віктара Каліноўскага

3D-мадэль чэрапа Кастуся Каліноўскага. Фота: МЗС Беларусі.

Літоўскі бок правёў аналіз ДНК-экспэртызы парэшткаў, якія былі эксгумаваныя зь меркаванай магілы брата Кастуся — Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы, піша «Белсат».

Што адбылося?

Беларусь 18 лістапада перадала вынікі экспэртызы матэрыялаў з магілы, дзе меркавана пахавалі Віктара Каліноўскага. Іх меліся параўнаць з ДНК паўстанцаў, знойдзеных падчас раскопак на віленскай гары Гедыміна.

Крыж на магіле, якая лічылася пахаваньнем Віктара Каліноўскага

ДНК не супалі

Дасьледчыкі з Вільні прыйшлі да высновы, што ў магіле ў Сьвіслачы пахаваны ня Віктар Каліноўскі. Беларускія спэцыялісты не былі ўпэўненыя цалкам, што ў эксгумаванай магіле пахаваны менавіта Каліноўскі.

Рымантас Янкаўскас


«Наш судовы мэдык супаставіў дадзеныя і прыйшоў да высновы, што храмасомы і ДНК не супадаюць з ДНК Кастуся Каліноўскага. Таму пахаваньне ў Сьвіслачы — ня брата Кастуся Каліноўскага. Ідэнтыфікаваць, хто пахаваны ў магіле, не ўяўляецца магчымым, гэта невядомая асоба», — сказаў Рымантас Янкаўскас, прафэсар-антраполяг Віленскага ўнівэрсытэту, каардынатар па ідэнтыфікацыі парэшткаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Што калі ДНК не супадуць? Літоўскі антраполяг пра эксгумацыю парэштак брата Кастуся Каліноўскага ў Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гэта страшная праўда». Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага