Цырымонія пахаваньня Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863–64 гадоў праходзіць у Вільні 22 лістапада. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю. Ад 11 гадзінаў па віленскім часе пачалася адкрытая грамадзкая цырымонія разьвітаньня, пазьней парэшткі паўстанцаў панясуць празь гістарычны цэнтар Вільні на могілкі Росы.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com