Расейская база не паспрыяе стабільнасьці. Макей даў інтэрвію «Голасу Амэрыкі». ВІДЭА

Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей даў інтэрвію «Голасу Амэрыкі», у якім расказаў пра аднаўленьне дыпляматычнай прысутнасьці ў Менску і Вашынгтоне, пра пытаньне расейскай вайсковай базы ў Беларусі і канфлікт на Данбасе.

Інтэрвію было запісанае 27 верасьня ў Нью-Ёрку. Паводле Макея:

  • «для Беларусі разьвіцьцё стасункаў са Злучанымі Штатамі вельмі важнае, бо мы разумеем, што Злучаныя Штаты — гэта дзяржава нумар адзін у сьвеце, і любая краіна павінна мець зь імі нармальныя адносіны»;
  • «воклічы аб тым, што Беларусь кудысьці сыходзіць, што гэта нейкія непрыязныя крокі ў адносінах да Расеі, заснаваны на маргінальным, заганным мэнталітэце або мысьленьні тых ці іншых экспэртаў у некаторых суседніх краінах»;
  • «разьмяшчэньне нейкага дадатковага замежнага аб'екта на тэрыторыі Беларусі [у кантэксьце згадак наконт плянаў расейскай вайсковай базы. — РС] ня будзе спрыяць большай стабільнасьці і бясьпецы ў нашым рэгіёне»;
  • «прапанова аб разьмяшчэньні міратворцаў на Данбасе была прадыктаваная менавіта гэтым імкненьнем — зрабіць хоць нешта, што дапамагло б разьвесьці бакі канфлікту».

Макей таксама нядаўна даваў вялікае інтэрвію расейскаму выданьню РБК:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду, — Макей
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Макей сказаў пра разьмяшчэньне расейскай вайсковай базы ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея выстаўляла «абсалютна непрымальныя» прапановы ў інтэграцыі, — Макей
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей раскрытыкаваў экс-амбасадара Расеі Бабіча. А таго павысілі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей паразважаў пра сустрэчу Трампа і Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маскоўская гульня Ўладзімера Макея