Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду, — Макей

Амбасада ЗША ў Менску, архіўнае фота
Амбасада ЗША ў Менску, архіўнае фота

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей расказаў расейскаму выданьню РБК, што мае адбыцца перад прыездам у Беларусь амбасадара Злучаных Штатаў.

Паводле Макея, для прыезду амбасадара ня толькі «павінны адбыцца ўнутраныя працэдуры», але і мусіць зьявіцца новая амбасада.

«ЗША плянуюць таксама пабудаваць новы будынак амбасады ў Беларусі, таму што ранейшы не адпавядае, на іх думку, патрабаваньням бясьпекі, — казаў Макей. — Яны зрабілі больш жорсткімі гэтыя патрабаваньні пасьля вядомага тэракту ў Бэнгазі».

Як выглядаюць амбасады ЗША ў Менску і ў сьвеце

Цяпер амбасада ЗША ў Беларусі месьціцца ў раёне Старажоўкі, на вуліцы Старавіленскай, 46. Калісьці замежныя амбасадары ў Беларусі мелі таксама рэзыдэнцыі ў Драздах, але іх адтуль выселілі ў 1998 годзе — цяпер у Драздах адна з рэзыдэнцыяў Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля скандалу з высяленьнем замежных амбасадараў супраць Беларусі былі ўведзеныя першыя санкцыі ЗША і Эўразьвязу
1/10 Цяпер амбасада ЗША ў Беларусі месьціцца ў раёне Старажоўкі, на вуліцы Старавіленскай, 46. Калісьці замежныя амбасадары ў Беларусі мелі таксама рэзыдэнцыі ў Драздах, але іх адтуль выселілі ў 1998 годзе — цяпер у Драздах адна з рэзыдэнцыяў Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля скандалу з высяленьнем замежных амбасадараў супраць Беларусі былі ўведзеныя першыя санкцыі ЗША і Эўразьвязу
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
Самая геаграфічна блізкая да Беларусі амбасада ЗША ў іншай краіне знаходзіцца ў Вільні. Катэдж канца XIX стагодзьдзя месьціцца ля парку пад гарой Таўро
2/10 Самая геаграфічна блізкая да Беларусі амбасада ЗША ў іншай краіне знаходзіцца ў Вільні. Катэдж канца XIX стагодзьдзя месьціцца ля парку пад гарой Таўро
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
А так выглядае амбасада ЗША ў суседняй Рызе — будынак здалі параўнальна нядаўна, у 2011 годзе
3/10 А так выглядае амбасада ЗША ў суседняй Рызе — будынак здалі параўнальна нядаўна, у 2011 годзе
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
Годам пазьней новы будынак атрымала амбасада ЗША ў Кіеве — не зусім у цэнтры, затое між двума паркамі
4/10 Годам пазьней новы будынак атрымала амбасада ЗША ў Кіеве — не зусім у цэнтры, затое між двума паркамі
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
Самы вядомы будынак амбасады ЗША ў Маскве &mdash; колішні шматкватэрны дом на Новінскім бульвары, куды місія пераехала ў 1953 годзе. Гэта на яго Саветы накіроўвалі загадкавае мікрахвалевае выпраменьваньне. <a href="https://gdb.rferl.org/557F16A9-3934-4111-B253-43EDA189C9A5.jpg" target="_blank">Новы будынак</a> амбасада атрымала ў 2000 годзе, але працягвае працаваць і ў старым
5/10 Самы вядомы будынак амбасады ЗША ў Маскве — колішні шматкватэрны дом на Новінскім бульвары, куды місія пераехала ў 1953 годзе. Гэта на яго Саветы накіроўвалі загадкавае мікрахвалевае выпраменьваньне. Новы будынак амбасада атрымала ў 2000 годзе, але працягвае працаваць і ў старым
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
У Варшаве амбасада ЗША месьцілася ў шмат якіх месцах, у тым ліку у палацах Замойскіх, Бурбона, Патоцкіх. Цяперашні будынак яна атрымала ў 1967 годзе
6/10 У Варшаве амбасада ЗША месьцілася ў шмат якіх месцах, у тым ліку у палацах Замойскіх, Бурбона, Патоцкіх. Цяперашні будынак яна атрымала ў 1967 годзе
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
Часам амбасады ЗША знаходзяцца ў незвычайных у архітэктурным пляне будынках. Напрыклад, як гэты &laquo;палацык&raquo; у Любляне, які будаваўся ў канцы XIX стагодзьдзя як віла для мастака&hellip;
7/10 Часам амбасады ЗША знаходзяцца ў незвычайных у архітэктурным пляне будынках. Напрыклад, як гэты «палацык» у Любляне, які будаваўся ў канцы XIX стагодзьдзя як віла для мастака…
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
&hellip;або як гэты мадэрнісцкі цыліндар у Дубліне, збудаваны ў сярэдзіне 1960-х&hellip;
8/10 …або як гэты мадэрнісцкі цыліндар у Дубліне, збудаваны ў сярэдзіне 1960-х…
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
&hellip;або як гэты будынак у Нью-Дэлі, збудаваны ў канцы 1950-х і задуманы архітэктарам як &laquo;храм міру&raquo;
9/10 …або як гэты будынак у Нью-Дэлі, збудаваны ў канцы 1950-х і задуманы архітэктарам як «храм міру»
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
Найвялікшай і найдаражэйшай амбасадай ЗША называюць комплекс у Багдадзе, адкрыты ў 2009 годзе. Будынкі каштавалі каля 750 млн даляраў, там працавала да 16 тысяч чалавек. Праўда, у траўні 2019 году ўсім ня важным крытычна супрацоўнікам амбасады загадалі пакінуць краіну з прычыны ўзрастаньня напружанасьці ў рэгіёне&nbsp;
10/10 Найвялікшай і найдаражэйшай амбасадай ЗША называюць комплекс у Багдадзе, адкрыты ў 2009 годзе. Будынкі каштавалі каля 750 млн даляраў, там працавала да 16 тысяч чалавек. Праўда, у траўні 2019 году ўсім ня важным крытычна супрацоўнікам амбасады загадалі пакінуць краіну з прычыны ўзрастаньня напружанасьці ў рэгіёне 
Макей кажа, ЗША збудуюць у Менску новую амбасаду. А як выглядаюць дзейныя?
Previous slide
Next slide

Гаворка ідзе пра атаку на консульства ЗША ў лібійскім Бэнгазі ў 2012 годзе — тады будынак абстралялі з гранатамётаў і стралковай зброі, загінуў амбасадар ЗША і яшчэ трое грамадзян ЗША, была забітая невядомая колькасьць нападнікаў.

Амбасада ЗША пакуль не камэнтавала заяў Макея. Цяпер яна месьціцца ў раёне Старажоўкі, на вуліцы Старавіленскай, 46.

Заявы пра вяртаньне амбасадараў ЗША прадстаўнікі Беларусі і Штатаў зрабілі 17 верасьня. Калі дакладна гэта адбудзецца, яшчэ не зразумела. Краіны застаюцца без амбасадараў 11 гадоў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG