Зранку 19 жніўня невядомы паведаміў пра «мінаваньні» менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу, удзень пачаліся эвакуацыі гандлёвых цэнтраў: «Сталіца» пад плошчай Незалежнасьці, Galleria Minsk на праспэкце Пераможцаў, Galileo ля чыгуначнага вакзалу і Dana Mall ля мэтро «Ўсход».
Абноўлена: Каля 16:30 пачалася таксама эвакуацыя гандлёвага цнтру «Скала», паведамляюць і пра эвакуацыю гандлёвага цэнтру «Карона-Сіці».
Пра эвакуацыі гандлёвых цэнтраў паведамляе шэраг каналаў у Telegram, афіцыйных паведамленьняў пра «мінаваньне» або іншыя прычыны эвакуацыяў няма.
Onliner.by сьцьвярджае, што атрымаў ліст аб мінаваньні іхнага офісу ў Rubin Plaza ад імя групоўкі Orwell.
Ранішнія паведамленьні пра бомбы не пацьвердзіліся, але за фальшывае паведамленьне пра бомбу аўтара такіх зьвестак чакае крымінальная адказнасьць. Ад пачатку гэтага году праваахоўныя органы атрымалі больш за тры дзясяткі паведамленьняў аб замінаваных аб’ектах, аднак ніводзін такі факт не пацьвердзіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Невядомы паведаміў пра «мінаваньні» менскіх гатэляў, аэрапорту і чыгуначнага вакзалу. Шукаюць выбухоўку. ФОТАМенск «замінавалі»: што адбываецца ў цэнтры гораду. ФОТА