Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных справаў затрымалі 48-гадовага мужчыну ў цыганскім раёне Чапаеўка. Яго падазраюць у збыце наркотыкаў і невыкананьні судовага рашэньня аб пазбаўленьні права кіраваньня аўтамабілем.
«Спэцапэрацыя праходзіла пры падтрымцы супрацоўнікаў ДАІ і АМАП», — піша сайт МУС.
У прэс-рэлізе МУС Рамана называюць цыганскім баронам. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі мясцовыя цыганы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мы таксама грамадзяне Беларусі». У цыганскім пасёлку Магілёва пахавалі жанчыну, якая памерла пасьля міліцэйскіх рэйдаўЯк стала вядома Свабодзе, Раман сапраўды быў пазбаўлены правоў, і некалькі разоў супрацоўнікі ДАІ спынялі яго за стырном аўтамабіля, за што выносілі яму папярэджаньні.
«Вельмі непрыемна чуць, што такое здарылася, — сказаў Леанід Казіміраў, барон іншага цыганскага раёну ў Магілёве. — Кожны дзень нешта здараецца. Стала цяжка. Людзі ўжо проста стогнуць. Ня ведаем, як абараніць нашых людзей».
Напярэдадні міліцыя атрымала зьвесткі пра датычнасьць падазраванага да сыстэматычнага збыту мэтадону, а таксама іншых наркатычных і псыхатропных рэчываў. Паводле ГУБАЗіК, за адзін дзень Раман ня менш за тры разы прадаў грамадзянам наркотыкі.
На Рамана завялі крымінальную справу за незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў. Паводле ч. 3 арт. 328 падазраванаму пагражае ад 8 да 15 гадоў турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Нацызм у мірны час?». У Гомлі міліцыя ўварвалася да кіраўніцы цыганскай арганізацыіРамана ўжо затрымлівалі 16 траўня. У размове са Свабодай 19 траўня ён казаў, што яго білі прыкладамі аўтаматаў. Ягоных сыноў таксама затрымлівалі. Малодшага сына зьбівалі на допыце і дамагаліся, каб сябе агаварыў. У міліцыі зьнік ягоны тэлефон.
Абнаўляецца