Лукашэнка прызнаўся, што ўказваў Чавэсу на ягоныя памылкі

Архіўнае фота. Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка, Каракас, 26 чэрвеня 2012 году

У Вэнэсуэле было дапушчана шмат памылак і «ўпусьцілі» эканоміку, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафэсарска-выкладчыцкім складам Вайсковай акадэміі, піша БЕЛТА.

«У Вэнэсуэле было дапушчана шмат памылак. Уга Чавэс быў маім сябрам, і я яму казаў пра некаторыя памылкі. Ён часта раіўся, у тым ліку ў вайсковым пляне, прыяжджаў да нас», — адзначыў Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

З часоў Уга Чавэса таваразварот Беларусі з Вэнэсуэлай упаў у 700 разоў

Вялікая памылка вэнэсуэльскіх уладаў, на думку Лукашэнкі, палягае ў тым, што яны «ўпусьцілі эканамічную сфэру».

«Яны сядзяць на нафце, прыродным газе і не выкарыстоўваюць яго, — сказаў ён. — Чавэс пайшоў, цана на нафту ўпала, пайшлі праблемы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Даўгі на паўмільярда даляраў — вынік беларускай «экспансіі» ў Вэнэсуэлу

Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай. ФОТАГІСТОРЫЯ

Лукашэнка лічыць, што калі Вэнэсуэле зараз будзе пагражаць умяшаньне звонку, «вэнэсуэльскі народ мабілізуецца, нягледзячы на цяжкую абстаноўку ў краіне».

«Але ўсё роўна трэба займацца эканомікай. Гэта аснова стабільнасці», — дадаў ён.