Мадура прапанаваў правесьці пазачарговыя парлямэнцкія выбары

Нікалас Мадура на мітынгу сваіх прыхільнікаў у Каракасе

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура 2 лютага прапанаваў правесьці парлямэнцкія выбары ў гэтым годзе, а не ў наступным, як плянавалася.

Такім чынам, Мадура спадзяецца перамагчы свайго галоўнага палітычнага праціўніка Хуана Гуайдо.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Генэрал вэнэсуэльскіх ВПС абвясьціў аб вернасьці прэзыдэнту Гуайдо. Камандаваньне назвала яго «здраднікам»

На мітынгу сваіх прыхільнікаў Мадура сказаў, што Канстытуцыйная асамблея (орган, падкантрольны прэзыдэнту) павінна падрыхтаваць пазачарговыя выбары Нацыянальнай асамблеі (парлямэнта), які ўзначальвае Гуайдо. Мадура назваў гэты орган улады «буржуазным».

Чарговыя парлямэнцкія выбары ў Вэнэсуэле былі раней заплянаваны на 2020 год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка пазваніў Мадура і заявіў пра непрымальнасьць зьнешняга ўмяшаньня ў справы Вэнэсуэлы

Учора скончыўся тэрмін ультыматуму, прад’яўленага Нікаласу Мадура з боку Эўразьвяза. У Брусэлі паабяцалі прызнаць Гуайдо легітымным прэзыдэнтам, калі Мадура не абвесьціць у краіне пазачарговыя выбары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эўрапарлямэнт прызнаў Гуайдо законным прэзыдэнтам Вэнэсуэлы

​

​