У Беларусі пакуль ня складзены канчатковы сьпіс грамадзянаў, якія будуць аплачваць пэўныя жыльлёва-камунальныя паслугі па поўным тарыфе.
Пра гэта паведаміў 31 студзеня падчас онлайн-канфэрэнцыі першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.
«Такім чынам, паведаміць дакладна пра колькасьць такіх грамадзянаў цяпер немагчыма».
Раней Лабовіч казаў, што каля 15% ад усіх платнікаў ЖКП, якія трапілі ў базу, могуць быць уключаныя ў сьпіс на аплату гарачай вады і цяпла з поўным пакрыцьцём выдаткаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За гарачую ваду і цяпло «дармаедам» давядзецца плаціць у 5 разоў большПаводле Лабовіча, мясцовыя органы ўлады актывізавалі дзейнасьць «па садзейнічаньні ў пошуку працы грамадзянам, якія зь нейкай прычыны нідзе не працуюць, але хацелі б працаўладкавацца».
З 1 студзеня 2019 году працаздольныя грамадзяне, якiя зьяўляюцца платнікамi ЖКП і трапілі ў базу «дармаедаў», будуць аплачваць паслугі па поўным тарыфе.
Катэгорыі грамадзян, якіх адносяць да незанятых у эканоміцы, вызначаныя пастановай ураду ад 31 сакавіка 2018 году № 239.
Ці будзе пераразьлік, калі чалавека ўключылі ў базу памылкова?
Грамадзяне, якія атрымаюць такія жыроўкі, павінны зьвярнуцца ў камісію па месцы жыхарства і падаць неабходныя дакумэнты, якія пацьвярджаюць занятасьць. Аплату ЖКП пералічаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ТЭСТ: Даведайцеся, ці вы «дармаед»?«База адпрацоўваецца камісіямі»
Тое, што ў «дармаедзкую» базу трапляюць людзі, якіх там не павінна быць, Валеры Кавалькоў патлумачыў тым, што «база фармуецца аўтаматычна».
«Бяруцца зьвесткі пра ўсіх працаздольных грамадзян у працаздольным узросьце, і з гэтага масіву дадзеных выключаюцца катэгорыі грамадзян, якія вызначаныя пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2018 году № 239. Сфармаваная база цяпер адпрацоўваецца камісіямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што ўрад зьмяніў у рэалізацыі «дэкрэту аб дармаедах». СьціслаЦі будуць новыя паслугі, якія «дармаеды» павінны аплачваць па поўнай?
Паводле Андрэя Лабовіча, «у цяперашні час пытаньне аб увядзеньні новых паслуг (апроч жыльлёва-камунальных. — РС) не разглядаецца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дармаедам» у Берасьці шлюць SMS. Але за чый кошт?Ці трэба штоквартальна пацьвярджаць занятасьць?
Пэрыяд, на які грамадзяне прызнаюцца занятымі ў эканоміцы, вызначаецца камісіяй на падставе прадстаўленых дакумэнтаў, сказаў Лабовіч.
Гэта можа быць тэрмін дзеяньня прадстаўленага дакумэнту. Калі яго няма, то максымальны пэрыяд, на які грамадзяне ня будуць уключацца ў сьпіс, складае адзін год.
Калі дакумэнты не пацьвярджаюць занятасьць больш як на адзін квартал, то грамадзянін мусіць прадстаўляць іх у камісію штоквартальна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Гомельскія настаўнікі разносілі паведамленьні пра «дармаедзтва» ў межах дабрачыннай акцыіЦі пагражаюць прагулы сябрам «дармаедзкіх» камісій?
Пасяджэньні камісій па каардынацыі работы па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва праводзяцца ў працоўны час. Сярод сяброў камісій ёсьць прадстаўнікі аховы здароўя, міліцыі, адукацыі і іншых сфэр.
Паводле намесьніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя Кавалькова, іх удзел у пасяджэньнях камісіі — не прагул.
Гэта абавязак, які прадугледжаны працоўнай дамовай (службовай інструкцыяй), лякальнымі нарматыўнымі прававымі актамі або заканадаўствам. Таму ён «падлягае выкананьню ў працоўны час і за заработную плату па займанай пасадзе».