Лічба дня: колькі «дармаедаў» засталося ў Беларусі

Па апошняй інфармацыі, у базе дадзеных грамадзян, не занятых у эканоміцы, цяпер значыцца больш за 425 тысяч чалавек. Пра гэта заявіў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Валер Кавалькоў, піша Mlyn.by.

Паводле Кавалькова, за апошні час з базы выключылі 86 тысяч чалавек. У сьнежні 2018 году ў дармаедзкіх базах налічвалася каля 500 тысяч чалавек.

Паводле Кавалькова, база «дармаедаў» актуалізуецца кожны тыдзень.

У Міністэрстве працы прааналізавалі сьпісы «дармаедаў». Каля 110 тысяч грамадзян, пачынаючы з 2003 году ніводнага разу не былі зарэгістраваныя ў базе індывідуальнага пэрсаніфікаванага ўліку ў сыстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня. Яшчэ 135 тысяч чалавек не працуюць больш 5 гадоў, сказаў Кавалькоў.

​
XS
SM
MD
LG