Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі дагэтуль ня вырашыў, што рабіць з «дармаедамі»


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту супраць прэзыдэнцкага дэкрэту №3 у Менску. 15 сакавіка 2017 году

Да 1 красавіка Савет міністраў Беларусі павінен быў прыняць пастанову аб тым, як так званыя «дармаеды» маюць аплочваць камунальныя і іншыя паслугі.

25 студзеня 2018 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1 «Аб зьмяненьні дэкрэта № 3», у якім даў даручэньне чыноўнікам ураду распрацаваць сыстэму 100-адсоткавай аплаты беспрацоўнымі некаторых тарыфаў паслуг, якія субсыдуе дзяржава.

Прэс-сакратар прэм’ер-міністра Ўладзіслаў Сычэвіч раніцай 4 красавіка паведаміў Свабодзе, што пастанова ўраду яшчэ не прынятая.

«Калі яна будзе прынятая, дакумэнт адразу ж будзе разьмешчаны на афіцыйным сайце Саўміну», — патлумачыў прэс-сакратар.

На ўдакладняльныя пытаньні — ці распрацавана пастанова ўвогуле, на якім этапе знаходзіцца дакумэнт, калі чакаць яго — спадар Сычэвіч не адказаў, маўляў, сачыце за сайтам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG