Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заклікаў удзельнікаў Рады бясьпекі ААН падтрымаць апазыцыйнага лідэра Хуана Гуайдо.
Расея, Кітай, ПАР і Экватарыяльная Гвінэя заблякавалі ў суботу спробу ЗША прыняць у Радзе бясьпекі ААН рэзалюцыю ў падтрымку вэнэсуэльскай Нацыянальнай асамблеі (парлямэнту, апазыцыйнага рэжыму Мадура). У рэзалюцыі гаворыцца, што ААН прызнае Нацыянальную асамблею ў якасьці «адзінага дэмакратычна абранага інстытуту» у Вэнэсуэле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Краіны Эўразьвязу паабяцалі прызнаць лідэра апазыцыі Вэнэсуэлы прэзыдэнтам, калі ня будзе перавыбараўГэтае пытаньне зьявіўся на парадку дня напярэдадні пазачарговага суботняга пасяджэньня Рады бясьпекі ААН, скліканага зь ініцыятывы ЗША. Вашынгтон і многія лацінаамэрыканскія дзяржавы прызналі лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы і зьвярнуліся да Нікаласа Мадура з патрабаваньнем сысьці ў адстаўку, паведамляе Голас Амэрыкі.
Пры гэтым Расеі і яе саюзьнікам не ўдалося спыніць сёньняшняе пасяджэньне Рады бясьпекі. Толькі чатыры з 15 краін-удзельніц Рады бясьпекі (уключаючы нясталых членаў) прагаласавалі за спыненьне абмеркаваньня. Дзевяць дзяржаваў выказаліся за працяг паседжаньня, яшчэ дзьве — устрымаліся ад галасаваньня.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа таксама выступіў на пасяджэньні Рады бясьпекі, заявіўшы, што «прыйшоў час для ўсіх краін вызначыцца, на чыім баку яны знаходзяцца» ў вэнэсуэльскім крызісе. «Альбо вы на баку свабоды, альбо знаходзіцеся ў саюзе з Мадура...», сказаў Майк Пампэа, зьвяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэньня ў ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка пазваніў Мадура і заявіў пра непрымальнасьць зьнешняга ўмяшаньня ў справы ВэнэсуэлыРасея, як вядома, падтрымлівае рэжым Нікаласа Мадура. У Крамлі сьцьвярджаюць, што Вашынгтон спрабуе ажыцьцявіць дзяржаўны пераварот у Вэнэсуэле.