Сьледчы камітэт пакуль не пацьвярджае, што «гістэрыя ў СМІ» — наступства барацьбы вытворцаў вакцын, заявіў старшыня СК Іван Наскевіч у Гомлі на адкрыцьці новага будынку ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Адкуль зьявілася «Эўпэнта» і ці можна ў Беларусі знайсьці альтэрнатыву незарэгістраванай вакцынеАгенцтва БелаПАН спыталася ў Наскевіча, хто зьвярнуўся ў СК для праверкі апублікаванай у СМІ інфармацыі пра вакцынацыю беларускіх дзяцей не зарэгістраваным у Беларусі прэпаратам «Эўпэнта» і што паслужыла падставай, каб разглядаць гэтыя публікацыі ў кантэксьце «канкурэнтнай барацьбы вытворцаў вакцын».
«У нас пакуль няма нейкіх дакладных фактаў пра тое, што гэтая гістэрыя, паднятая ў СМІ, зьяўляецца наступствам канкурэнтнай барацьбы вытворцаў вакцын. Але і адмаўляць гэты факт цалкам мы ня можам. Усё гэта будзе прадметам праверкі. Роўна такімі ж — і вызначэньне прычын сьмерці дзіцяці, а таксама падстаў і ўмоў закупкі мэдычнага прэпарату», — сказаў кіраўнік Сьледчага камітэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міністэрства здароўя патлумачыла выкарыстаньне незарэгістраванай вакцыны «надзвычайнай сытуацыяй». ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Аўтар расьсьледаваньня пра «Эўпэнту»: «Крытычная сытуацыя з вакцынацыяй створаная штучна»Іван Наскевіч пацьвердзіў, што па факце сьмерці дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне вядзецца праверка.
«У сувязі з тым, што гэты выпадак выклікаў шырокі грамадзкі рэзананс і розныя пагалоскі, мною прынята рашэньне літаральна ўчора пра тое, што гэтую праверку праводзіць з гэтага часу Цэнтральны апарат СК, Упраўленьне па расьсьледаваньні злачынстваў супраць асобы», — сказаў кіраўнік камітэту.
28 жніўня прэс-служба СК заявіла, што Сьледчы камітэт правярае апублікаваную ў шэрагу СМІ інфармацыю пра вакцынаваньне беларускіх дзяцей не зарэгістраванай у Беларусі «Эўпэнтай».