Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пахваліў «западэнцаў»: «Проста зь імі трэба ўмець размаўляць»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка адказаў на пытаньне БЕЛТА пра ўрэгуляваньне канфлікту ва Ўкраіне: ён заявіў, што хоча найхутчэйшага завяршэньня вайны.

Таксама Лукашэнка заявіў, што добра ведае ўкраінскі народ, «родны для Беларусі»:

«Гэта вельмі працавіты народ, які я добра вывучыў і ведаю яшчэ з маладосьці – мне давялося служыць у Заходняй памежнай акрузе. Я так званых украінскіх западэнцаў добра пазнаў. Гэта вельмі працавітыя, прыстойныя людзі, зь якімі трэба проста ўмець размаўляць».

Каго менавіта Лукашэнка меў на ўвазе пад «западэнцамі», не ўдакладняецца. Але гэтым словам называюць як жыхароў Заходняй Украіны, так і ўкраінамоўных у прынцыпе, часам таксама і ўкраінскіх нацыяналістаў.​ Слова ўжываецца звычайна ці ў іранічным значэньні, ці ў нэгатыўным.


Украіна і Беларусь: сябры ці ворагі

Тэма перамоваў з Украінай апошнім часам гучыць у кантэксьце праблемаў Менскай кантактнай групы па Данбасе. Сёлета вырашылася важнае пытаньне абмену палоннымі паміж Украінай і прарасейскімі сэпаратыстамі.

Але раз-пораз гучаць думкі пра тое, што менскія пагадненьні «ў стане тупіку», а перамовы лепей перанесьці зь Менску ў іншае месца, бо Беларусь падтрымлівае Расею ў галасаваньнях па ўкраінскіх пытаньнях на міжнародных пляцоўках — гэта называюць «нажом у сьпіну».

Чытайце таксама: Лукашэнка: Год быў някепскі, але экстрэмальны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG