Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч сьпяе на менскім мітынгу-канцэрце партыі Пазьняка 24 сакавіка


Зьміцер Вайцюшкевіч, архіўнае фота
Зьміцер Вайцюшкевіч, архіўнае фота

Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ апублікавала склад выступоўцаў на мітынгу-канцэрце, заплянаваным на 24 сакавіка ў менскім Кіеўскім сквэры, прысьвечаным 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ад 12:00 будуць выступаць палітыкі, сьпяваць Зьміцер Вайцюшкевіч, Андрусь Такіданг, Сяржук Чарняк, Зьміцер Захарэвіч і Яўгенія Казлова. Удзел у канцэрце таксама выказалі жаданьне ўзяць Андрэй Мельнікаў і Ўладзімер Асадчы.

Вайцюшкевіч пацьвердзіў Свабодзе, што будзе сьпяваць і 24-га ў Менску, і 25-га ў Варшаве, дзе ягоны канцэрт плянаваўся ўжо даўно.

Арганізатары мітынгу-канцэрту 24 сакавіка прапануюць разглядаць гэтую імпрэзу як «пралёг» і пачатак сьвяткаваньня «Сьвята незалежнасьці» — мітынгу-канцэрту 25 сакавіка ля менскага Опэрнага тэатру.

У афішы мітынгу-канцэрту 25 сакавіка гурты Akute, Dzieciuki, «Мутнаевока» і «Разьбітае сэрца пацана», сьпевакі Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пятро Клюеў і Юры Стыльскі, музычная праграма «Сьпеўнага сходу» і выступ актораў «Свабоднага тэатру», бліжэй да сьвята будуць анансаваныя таксама іншыя выступоўцы. Дачка Лявона Вольскага Адэля Вольская засьпявае песьні бацькі.

На плятформе Talaka.by арганізатарам менскага канцэрту сабралі на момант публікацыі 98% неабходных сродкаў (ёсьць таксама іншыя шляхі ахвяраваньняў).

Улады ўжо дазволілі сьвяточныя мерапрыемствы 25 сакавіка ў Баранавічах, Берасьці, Горадні, Кобрыні і Лідзе дазволілі, заяўкі на масавыя мерапрыемствы ў Гомлі і Магілёве адхілілі, але там будуць ладзіцца вечарыны і музычныя выступы, на якія не патрэбен дазвол уладаў. У Віцебску з арганізатараў запатрабавалі вялікія грошы за ахову пікету — магчыма, акцыю давядзецца скасаваць. Усе шэсьці ў Менску, на якія падаваліся заяўкі, забаранілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG