Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч заплянаваў тур па Беларусі, пацьверджаныя канцэрты ў Менску, Віцебску і Астраўцы. 25 сакавіка — у Варшаве


Зьміцер Вайцюшкевіч, архіўнае фота
Зьміцер Вайцюшкевіч, архіўнае фота

Беларускі сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч задумаў правесьці першы за шмат гадоў канцэртны тур па Беларусі — канцэрты з WZ-Orkiestra з праграмай «Вясновы дзень» плянуюцца ва ўсіх абласных цэнтрах і шмат якіх раённых.

Паводле арганізатараў, ужо пацьверджаныя канцэрты ў Менску 7 сакавіка (у ДК Шарко), у Віцебску 10 сакавіка (клюб «Торвальд») і ў Астраўцы 5 красавіка (бар «Піўны гетман») . За новымі анонсамі прапануюць сачыць на старонках сьпевака на Facebook і «ЎКантакце».

25 сакавіка плянуецца канцэрт Вайцюшкевіча ў польскай Варшаве.

У лютым Вайцюшкевіч правёў «тэставы» канцэрт на малой радзіме — у Бярозаўцы. Той выступ ён прысьвяціў 25-годзьдзю сваёй сцэнічнай дзейнасьці і Дню роднай мовы.

25 фактаў да 25-годзьдзя на сцэне Зьмітра Вайцюшкевіча

Зьміцер Вайцюшкевіч доўгі час знаходзіўся ў нефармальных «чорных сьпісах» уладаў. Канцэрты адмянялі ў тым ліку празь «непераадольныя перашкоды» і праз «парнаграфічны і экстрэмісцкі характар» вершаў ці то Бураўкіна, ці то Маякоўскага.

Год таму Вайцюшкевіч даў канцэртны тур у ЗША, на Дзень Волі выступаў у Нью-Ёрку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG