Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канцэрце #БНР100 у Гомлі выступіць гурт N.R.M.


Арганізатары сьвяткаваньня 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гомлі вызначыліся з пляцоўкай для сьвяточнага канцэрту 25 сакавіка.

Сьвяточны канцэрт пройдзе ў арт-прасторы «Каўчэг» (пр. Перамогі, 2а). Пачатак а 18-й гадзіне. Выступяць гурт N.R.M. і гомельская бард-сьпявачка Вальжына Цярэшчанка.

Таксама ўдзень 25 сакавіка заплянаваная экскурсія па гістарычным цэнтры гораду на тэму «Гомель на ростанях: 1917–1924».

У афішы менскага канцэрту 25 сакавіка гурты Akute, Dzieciuki, «Мутнаевока» і «Разьбітае сэрца пацана», сьпевакі Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Пятро Клюеў і Юры Стыльскі, музычная праграма «Сьпеўнага сходу» і выступ актораў «Свабоднага тэатру», бліжэй да сьвята будуць анансаваныя таксама іншыя выступоўцы. На плятформе Talaka.by арганізатарам менскага канцэрту сабралі на момант публікацыі 94% неабходных сродкаў.

Мітынгі-канцэрты 25 сакавіка ўжо таксама дазволеныя ў Берасьці (там маюць выступіць гурты :B:N:, Re1ikt і іншыя) і Горадні (вядуць збор грошай на канцэрт), у Лідзе ўлады і мясцовыя актывісты зладзяць канцэрт у музэі, дазволаў чакаюць яшчэ ў некалькіх гарадах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG