Злучаныя Штаты і Польшча 10 чэрвеня адкрылі ў Варшаве цэнтар супрацьдзеяньня расейскай дэзынфармацыі.
Амэрыканскі высокапастаўлены дыплямат Джэймс Рубін, які адказвае за барацьбу з дэзынфармацыяй, і Томаш Хлон, польскі дыплямат з аналягічным мандатам, удзельнічалі ў цырымоніі адкрыцьця бюро Групы па ўкраінскіх камунікацыях. Такая афіцыйная назва новага сумеснага падразьдзяленьня саюзьнікаў па NATO, закліканага выкрываць расейскую дэзынфармацыю.
Група, якая складаецца з прадстаўнікоў 12 краін, уключаючы Канаду, Францыю, Нямеччыну, Фінляндыю, Італію і Ўкраіну, пачне працаваць 11 чэрвеня, абʼявіў Рубін.
Задачай гэтага спэцыяльнага падразьдзяленьня стане выяўленьне і выкрыцьцё расейскіх дэзынфармацыйных кампаній, накіраваных на паслабленьне глябальнай падтрымкі Ўкраіны, гаворыцца ў паведамленьні агенцтва AP.