Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прымяняць фізычную сілу і, калі спатрэбіцца, спэцсродкі, табэльную зброю», — міністар Кубракоў на навагодняй нарадзе


Міліцэйскі спэцаўтамабіль на тле нафагодняга Менску
Міліцэйскі спэцаўтамабіль на тле нафагодняга Менску

На Новы год міліцыю перавядуць на ўзмоцнены рэжым, паведаміла МУС.

30 сьнежня міністар унутраных спраў Іван Кубракоў правёў адмысловую нараду, на якой даручыў:

  • задзейнічаць максымальную колькасьць камэр сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі ў месцах гуляньняў,
  • старанна надглядаць людзей на КПП,
  • арганізаваць калідоры бясьпекі паблізу асноўных канцэртных пляцовак,
  • разгарнуць пункты абагрэву,
  • міліцыянтам быць гатовымі да любых, у тым ліку «асаблівых» сытуацый на прыгранічных тэрыторыях.

«Штатныя нарады павінны быць праінструктаваныя настолькі, каб найменшыя якіясьці рухі цела — яны былі гатовыя прымяняць фізычную сілу і, калі спатрэбіцца, спэцсродкі, табэльную зброю і гэтак далей. Гатоўнасьць да дзеяньняў у асаблівых умовах!» — сказаў Кубракоў

Міліцэйскі патруль у цэнтры сьвяточнага Менску. Кадар зь відэа МУС
Міліцэйскі патруль у цэнтры сьвяточнага Менску. Кадар зь відэа МУС

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG