Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск гатовы арганізаваць перамовы па Данбасе, — Макей


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў пра гатоўнасьць Менску арганізаваць перамовы па ўрэгуляваньні канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны ў «любым фармаце», уключна з нармандзкім.

«Мы зробім усё, што ад нас залежыць. Але ініцыятыву павінны праяўляць тыя бакі, якія непасрэдна зацікаўленыя, уцягнутыя ў гэты канфлікт», — заявіў кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, адказваючы на пытаньне «РИА Новости» пра магчымасьць арганізацыі ў Менску яшчэ аднаго саміту «нармандзкай чацьвёркі» з-за абвастрэньня сытуацыі ў Данбасе.

Ён дадаў, што Менск гатовы і далей даваць пляцоўку для перамоваў, бо любы дыялёг паміж бакамі канфлікту карысны.

«Нават калі і здараюцца нейкія тармажэньні, узьнікаюць нейкія праблемы, то падчас наступнага раўнду перамоваў яны могуць быць вырашаныя. Дыялёг адназначна карысны. Трэба зыходзіць з таго, што ніякага іншага спосабу вырашэньня гэтага канфлікту, акрамя дыялёгу, не існуе. Калі гаворка ідзе пра гібель людзей і пра неабходнасьць усталяваць мір і стабільнасьць у рэгіёне, то тут з мэркантыльнымі разьлікамі нельга падыходзіць. Трэба зыходзіць з таго, што трэба зрабіць усё магчымае, каб забясьпечыць мір і стабільнасьць», — сказаў Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG