Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная рэакцыя на сьмерць салдата Аляксандра Коржыча ў Печах. Адной карцінкай


Міністар абароны пракамэнтаваў здарэньне толькі празь 15 дзён, выказаў спачуваньні бацькам. На крытыку Мінабароны адрэагавала заявай пра «інфармацыйную кампанію» супраць сябе.

Арыштаваныя 10 вайскоўцаў, у тым ліку два афіцэры. Звольненыя 7 камандзіраў рознага ўзроўню.

Ад пачатку сьледчыя ведалі, што цела знайшлі «ў пятлі з мацерчатай папругі для штаноў, зь перавязанымі нагамі і майкай на галаве». Першай вэрсіяй быў суіцыд. Цяпер разглядаюцца вэрсіі суіцыду праз асабістыя абставіны ці дзедаўшчыну і забойства.

Звыш 13 тысяч подпісаў сабрана за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова. Сайт zvarot.by, дзе спачатку зьбіралі подпісы, заблякаваны за «спам», цяпер подпісы зьбіраюць на petitions.by.

Толькі ў Барысаве сёлета зафіксавалі чатыры сьмерці вайскоўцаў. Мінабароны выступіла з заявай, што злачыннасьць у войску за часы Лукашэнкі скарацілася ў 10 разоў.

Што такое Печы і чаму адтуль шмат кепскіх навінаў?

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG