Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі канчатковую колькасьць пацярпелых у пажары ў дзіцячым гандлёвым цэнтры ў Маскве


У час тушэньня пажару
У час тушэньня пажару

У пажары, што здарыўся 4 красавіка ў маскоўскім гандлёвым цэнтры «Персей для детей», загінуў адзін работнік цэнтру і пацярпелі шасьцёра ратаўнікоў, піша РИА Новости. Паводле МНС, уратаваныя два дзясяткі чалавек, былі эвакуяваныя шэсьць соцень работнікаў і наведнікаў цэнтру.

Агонь патушылі прыблізна праз паўтары гадзіны пасьля пачатку, дым з памяшканьняў выдалялі яшчэ ня менш як тры гадзіны.

Сьледчыя распачалі крымінальную справу аб прычыненьні сьмерці празь неасьцярожнасьць, вінаватым можа пагражаць да трох гадоў турмы.

Пажар пачаўся на шостым паверсе будынка ў памяшканьні, дзе знаходзіліся склады прадукцыі. Паводле прадстаўнікоў МНС, загінулы работнік гандлёвага цэнтру «пераблытаў кірунак да эвакуацыйнага выхаду», пабег у задымленую зону, пачаў задыхацца і ня змог выбрацца.

Пры гэтым сьцьвярджаецца, што пажарныя сыстэмы і сыстэмы выдаленьня дыму спрацавалі належным чынам. Праверка гандлёвага цэнтру на пажарную бясьпеку праводзілася год таму, таксама былі інструктажы пэрсаналу. Тады, паводле МНС, не было выяўлена парушэньняў, якія маглі б паўплываць на цяперашні пажар.

Жыцьцям шасьці пацярпелых ратаўнікоў цяпер нічога не пагражае, іхны стан стабільны, сьцьвярджае МНС. Яны шпіталізаваныя, двое ў цяжкім стане, чацьвёра ў стане сярэдняй цяжкасьці. Прычыны таго, што яны пацярпелі, удакладняюцца — дапускаецца «камбінаванае ўзьдзеяньне дыму і цяпла». Паводле МНС, яны былі ў поўным рыштунку, мелі дыхальныя апараты.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заяжджаў у лякарню да пацярпелых, размаўляў з адным зь іх. Сабянін піша ў Twitter, што пажарныя «паводзілі сябе па-геройску».

У той жа дзень у Расеі людзей эвакуявалі праз задымленьне ў гандлёвым цэнтры ў расейскім Саратаве, днём раней — у гандлёвым цэнтры ў Разані. У абодвух здарэньнях пра пацярпелых не паведамлялася.

Цяпер у Расеі трываюць масавыя праверкі пажарнай бясьпекі ў месцах масавага знаходжаньня людзей пасьля пажару ў Кемераве, дзе загінулі ня менш за 64 чалавекі, сярод якіх было шмат дзяцей. Уладзімір Пуцін назваў прычынай пажару «злачынную нядбайнасьць і разгільдзяйства».

Масавыя праверкі таксама праходзілі ў Беларусі (больш як на 75% правераных абʼектаў выявілі парушэньні), дзе быў абвешчаны фактычна дзень нацыянальнай жалобы з нагоды расейскай трагедыі.

«Машы дзесяць, Косьцю восем. Вось яны ўсе мае...» У Кемераве расьце колькасьць ахвяраў. ВІДЭА

«Не хачу вінаваціць сябе». Усе затрыманыя па справе пажару ў Кемераве адмаўляюць сваю віну

Экс-міністар па надзвычайных сытуацыях: У Беларусі створаныя перадумовы для «кемераўскіх трагедый»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG