Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз тыдзень пасьля пажару ў «Зімовай вішні» Тулееў сышоў з пасады кемераўскага губэрнатара 


Падчас экстранай нарады ў Кемераве, першы зьлева Аман Тулееў
Падчас экстранай нарады ў Кемераве, першы зьлева Аман Тулееў

Аман Тулееў датэрмінова пакідае пасаду губэрнатара Кемераўскай вобласьці. «Падаў заяву аб адстаўцы паводле ўласнага жаданьня», — пацьвердзілі дзяржаўнаму расейскаму агенцтву «РИА Новости» у рэгіянальнай адміністрацыі.

25 сакавіка ў гарадзкім цэнтры «Зімовая вішня» здарыўся моцны пажар, ахвярамі якога сталі 64 чалавекі зь іх больш за 40 — дзеці.

Праз два дні пасьля гэтага ў цэнры Кемерава прайшоў стыхійны мітынг. Пратэстоўцы патрабавалі назваць рэальную колькасьць загінулых, правесьці сумленнае расьсьледаваньне трагедыі, а таксама, каб чыноўнікі сышлі ў адстаўку.

Паводле прэсавай службы губэрнатара, з заявай аб адстаўцы Аман Тулееў зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі, 1 красавіка Ўладзімір Пуцін яе падпісаў.

Тулееву 73 гады, Кемераўскую вобласьць ён ўзначальваў больш за 20 гадоў, чатыры разы пераабіраўся кіраўніком рэгіёну з вынікам ад 93,5 да 96,69% галасоў. Яго паўнамоцтвы на чарговым губэрнатарскім тэрміне заканчваліся ў 2020 годзе.

Згодна са статутам Кемераўскай вобласьці, выконваць абавязкі кіраўніка рэгіёну будзе першы намесьнік губэрнатара.

Мітынг у Кемераве з патрабаваньнем адстаўкі кіраўніцтва вобласьці
Мітынг у Кемераве з патрабаваньнем адстаўкі кіраўніцтва вобласьці

Прадстаўнік Міністэрства надзвычайных сытуацый Кемераўскай вобласьці Андрэй Бурсін заявіў, што да надзвычайнага здарэньня ў забаўляльным комплкесе прывёў цэлы компекс парушэньняў.

• Усе эвакуацыйныя выхады былі зачыненыя
• Не спрацавала ніводная сыстэма супрацьпажарнай абароны
• Знакі эвакуацыйных выхадаў не сьвяціліся
• Аварыйнае асьвятленьне адсутнічала
• Ні ахоўнікі, ні адміністрацыя не сустракалі ратавальнікаў, хоць абавязаныя былі растлумачыць, ці ёсьць ўнутры людзі і колькі іх
• Пустыя прасторы ў перакрыцьцях і старая вэнтыляцыя спрыялі хуткаму распаўсюджваньню агню
• Памер і пляніроўка гандлёвага цэнтру ўскладнялі працу ратавальнікаў
• У будынку былі балёны, якія трэба было выносіць і астуджаць, адбыўся адзін выбух.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG