Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў прычынай пажару ў Кемераве разгільдзяйства


Разбор завалаў у гандлёва-забаўляльным цэнтры "Зімовая вішня" ў Кемерава, дзе напярэдадні ў выніку пажару загінулі 64 чалавекі
Разбор завалаў у гандлёва-забаўляльным цэнтры "Зімовая вішня" ў Кемерава, дзе напярэдадні ў выніку пажару загінулі 64 чалавекі

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыляцеў сёньня раніцай у Кемерава. Ён усклаў кветкі да стыхійнага мэмарыялу, створанага жыхарамі каля згарэлага будынка гандлёвага цэнтру «Зімняя вішня», у якім два дні таму загінулі, паводле афіцыйных зьвестак, 64 чалавекі.

Прычынай трагедыі прэзыдэнт назваў злачынную нядбаласьць і разгільдзяйства, заявіўшы, што «бяз грошай даведку нельга атрымаць, а за грошы што заўгодна падпішуць».

«Гэта ж не баявыя дзеяньні, ня выкід мэтану на шахце нечаканы. Людзі прыйшлі адпачываць, дзеці. Мы гаворым пра дэмаграфію і срачваем столькі людзей праз што? Праз злачынную нядбаласьці, праз разгільдзяйства», — цытуюць Пуціна СМІ.

Сотні жыхароў Кемерава зладзілі стыхійны мітынг на плошчы Саветаў. Яны запатрабавалі адстаўкі губэрнатара Амана Тулеева, які сам на акцыі не зьявіўся. Да ўдзельнікаў пратэсту выйшаў намесьнік губэрнатора Кемераўскай вобласьці Сяргей Цывілёў. На патрабаваньні гараджан апублікаваць поўныя сьпісы загінулых Цывілёў папрасіў паведамляць у паліцыю пра родных і знаёмых, якія зьніклі пасьля пажару ў ГЦ.

Пажар у гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня» ў сталіцы Кемераўскай вобласьці пачаўся днём 25 сакавіка. Паводле афіцыйных дадзеных Сьледчага камітэту і МНС, загінулі 64 чалавекі, аднак відавочцы сьцьвярджаюць, што на справе ахвяраў нашмат больш.

«На нашых вачах мужчына выскачыў з акна...» — відавочцы пажару ў Кемераве

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG