Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пажары ў гандлёвым цэнтры ў Расеі загінулі людзі. Не спрацавала пажарная сыгналізацыя


Колькасьць ахвяр пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве ўзрасла да пяці чалавек. Паводле інфармацыі Сьледчага камітэта Расеі, сярод загінулых трое жанчын, адно дзіця і мужчына. Раней паведамлялася аб гібелі траіх дзяцей.

​Усяго шпіталізавалі 30 чалавек. Паведамляецца, што адзін з пацярпелых, спрабуючы выратавацца, выпаў з акна трэцяга паверха. У апэратыўным штабе на месцы здарэньня паведамляюць пра 35 зьніклых, якія да гэтага часу могуць знаходзіцца ў будынку.

Паводле сьведчаньняў наведвальнікаў, пажарная сыгналізацыя не спрацавала, і супрацоўнікі ГЦ самі апавяшчалі наведвальнікаў аб пажары.

На трэцім паверсе ГЦ таксама знаходзіўся кантактны заапарк, у якім утрымліваліся да 200 жывёл. Як распавёў ТАСС дырэктар заапарка, эвакуіраваць жывёл ніхто ня стаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG