Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне праваліліся перамовы пра ўрадавую кааліцыю. Магчымыя перавыбары


Лідэр Свабоднай дэмакратычнай партыі Нямеччыны Крысьціян Лінднэр, архіўнае фота

Нямецкія Свабодныя дэмакраты спынілі ўдзел у кансультацыях аб утварэньні ўрадавай кааліцыі праз «брак даверу» з патэнцыйнымі партнэрамі ХДС/ХСС і «Саюзам 90»/«Зялёныя», і заявілі, што ня стануць падтрымліваць «палітычны курс, у які ня вераць», перадае Deutche Welle.

«Лепей не кіраваць краінай, чым кіраваць ёй няправільна, — растлумачыў лідэр Свабоднай дэмакратычнай партыі Крысьціян Лінднэр. — Сёньня, пасьля тыдняў перамоваў, мы маем перад сабой сьпіс незьлічоных супярэчнасьцяў, адкрытых пытаньняў і канфліктаў мэтаў».

Лідэр «Зялёных» назваў гэты выхад зь перамоваў «папулісцкай агітацыяй», прадстаўніца ХДС жа назвала гэта «добра падрыхтаванай спантаннасьцю» (кажа, прыстойна было бы, каб усе партыі разам зрабілі заяву для прэсы аб правале перамоваў).

Калі перамовы аб утварэньні ўрадавай кааліцыі сапраўды завершацца поўным правалам, у пачатку 2018 году маюць прайсьці паўторныя выбары. У такім разе можа паўстаць пытаньне даверу да цяперашняга канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель як да лідэркі ХДC.

Уцекачы, клімат і Эўразьвяз: што можа перашкодзіць Мэркель стаць канцлерам Нямеччыны

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG