Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Forbes сёмы раз прызнаў Мэркель самай уплывовай жанчынай сьвету. Беларусак у сьпісе няма 


Ганна Канапацкая з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель
Ганна Канапацкая з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель

Сёмы раз запар амэрыканскі часопіс Forbes прызнаў канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель самай уплывовай жанчынай сьвету.

Кіраўніца Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу Нямеччыны захавала лідэрскую пазыцыю «пасьля перамогі ў жорсткай перадвыбарнай гонцы», — піша выданьне.

Forbes адзначае, што Нямеччына — чацьвёртая ў сьвеце паводле аб’ёму ВУП і самая вялікая краіна, якой кіруе жанчына. На падставе гэтага Ангела Мэркель дэ-факта называецца лідэрам Эўразьвязу, які змагаецца з палітычнымі і эканамічнымі цяжкасьцямі.

На другое месца часопіс паставіў прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тэрэзу Мэй, якая ўпершыню трапіла ў рэйтынг.

Экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША Гілары Клінтан, якая прайграла выбары Дональду Трампу, апусьцілася з другой пазыцыі адразу на 65-ю. Затое ўзьнялася дачка кіраўніка Белага дома Іванка — яна на 19-м радку.

У канцы шостага дзясятку разьмясьцілася прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

Сярод 100 самых уплывовых жанчын ёсьць дзьве расейкі — старшыня Цэнтрабанку Эльвіра Набіуліна і галоўны рэдактар тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян.

Беларусак у ганаровым пераліку няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG