Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна забараніла Саакашвілі ўезд на тры гады. Ён зьбіраецца вярнуцца раней


Міхеіл Саакашвілі, архіўнае фота
Міхеіл Саакашвілі, архіўнае фота

Адвакаты палітыка Міхэіла Саакашвілі паабяцалі абскардзіць рашэньне памежнай службы Ўкраіны аб забароне палітыку наведваць краіну цягам трох гадоў, піша УНІАН.

Паводле адваката Руслана Чарналуцкага, гэтае рашэньне незаконнае, бо нібыта дублюе ранейшае рашэньне міграцыйнай службы, на падставе якога Міхэіла Саакашвілі «незаконна затрымалі і вывезьлі». На момант «выкраданьня», сьцьвярджае адвакат, Саакашвілі легальна знаходзіўся ва Ўкраіне. Рашэньне аб забароне на ўезд будзе абскарджвацца ў судзе.

«Я вярнуся дадому ва Ўкраіну ўжо зусім хутка, значна, значна раней, чым праз тры гады», — піша Саакашвілі на Facebook.

Былы губэрнатар Адэскай вобласьці і былы грузінскі прэзыдэнт, лідэр «Руху новых сілаў» раней заяўляў, што не зьбіраецца прасіць палітычнага прыстанішча ў Польшчы — Саакашвілі заяўляў, што хоча вярнуцца ва Ўкраіну законным шляхам.

5 лютага Саакашвілі зноў адмовілі ў статусе ўцекача ва Ўкраіне. Палітык тады заявіў, што ўкраінская ўлада наўмысна паскарае разгляд справы, каб мець фармальныя падставы для экстрадыцыі яго з краіны. 12 лютага яго затрымалі ў кіеўскай рэстарацыі і, паводле памежнай службы Ўкраіны, «з захаваньнем усіх юрыдычных фармальнасьцяў вярнулі ў краіну, адкуль ён прыбыў, парушыўшы ўкраінскае заканадаўства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG