Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заяўляюць, што Міхэіла Саакашвілі з захаваньнем «усіх юрыдычных фармальнасьцяў вярнулі ў краіну, адкуль ён прыбыў, парушаючы ўкраінскае заканадаўства». Паводле памежнай службы, Саакашвілі выслалі ў Польшчу, адкуль ён, не праходзячы кантролю, прыбыў ва Ўкраіну ў верасьні 2017 года,

Паводле польскага парталу onet.pl, самалёт з Саакашвілі на борце прызямліўся ў Варшаве.

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі прыняты на тэрыторыі Польшчы, паведаміла польская памежная служба.

«Пагранічная служба інфармуе, што 12 лютага спадар Міхэіл Саакашвілі прыняты на тэрыторыі Польшчы. Падставай для прыняцьця рашэньня была заява аб рэадмісіі, прадстаўленая Дзяржаўнай міграцыйнай службай Украіны галоўнакамандуючаму Пагранічнай службы. Прымаючы пад увагу той факт, што Саакашвілі зьяўляецца мужам грамадзяніна дзяржавы-чальца Эўрапейскага зьвязу, запыт украінскага боку быў разгледжана станоўча», — заявілі ў памежнай службе Польшчы.

12 лютага паплечнікі Саакашвілі заявілі пра яго затрыманьне невядомымі ў цэнтры Кіева.

У СБУ, Генпракуратуры і паліцыі Радыё Свабода паведамілі, што Саакашвілі не затрымлівалі.

Памежная служба сытуацыю пакуль не камэнтавала. Радыё Свабода спрабуе атрымаць камэнтар.

Інфармацыя пра затрыманьне Саакашвілі ўжо зьяўлялася на мінулым тыдні, але не пацьвердзілася.

5 сьнежня 2017 генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі атрымаў ад бізнэсоўца Сяргея Курчанкі, які хаваецца ў Расеі, паўмільёна даляраў на сваю дзейнасьць ва Ўкраіне. Ён прывёў запіс перахопу гутарак, якія, паводле яго слоў, пацьвярджаюць гэта.

8 сьнежня экс-прэзыдэнта затрымалі ў Кіеве. Яго падазраюць у «садзейнічаньні ўдзельнікам злачынных арганізацый і хаваньні іх злачыннай дзейнасьці». Саакашвілі называе ілжывымі ўсе абвінавачваньні ў свой адрас.

Суд першай інстанцыі задаволіў хадайніцтва Генпракуратуры пра хатні арышт палітыка ў выглядзе меры стрыманьня, але 26 студзеня Апэляцыйны суд Кіева прызначыў яму начны хатні арышт.

Саакашвілі абвінаваціў Парашэнку і Іванішвілі ў змове
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:41 0:00

Тэрмін дзеяньня меры стрыманьня для Саакашвілі скончыўся 6 лютага.

Луцэнка заявіў, што Гепракуратура ня будзе прасіць суд падоўжыць меру стрыманьня для былога прэзыдэнта Грузіі.

У ліпені 2017 Міхэіл Саакашвілі ўказам прэзыдэнта Ўкраіны страціў украінскае грамадзянства.

Саакашвілі 10 верасьня 2017 трапіў на тэрыторыю Ўкраіны, не прайшоўшы пагранічнага кантролю.

Супраць Саакашвілі распачаты шэраг крымінальных спраў у яго роднай Грузіі, якая ўжо працяглы час дамагаецца ад Ўкраіны яго выдачы.

Беспарадкі ў Кіеве 5 сьнежня: як арыштоўвалі і адбівалі Міхаіла Саакашвілі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:35 0:00

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG