Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер парлямэнту Грузіі патлумачыў, што будзе з Сакаашвілі пасьля вяртаньня на радзіму


Экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіл Саакашвілі ў выпадку экстрадыцыі з Кіева ў Тбілісі чакае арышт, заявіў Старшыня грузінскага парлямэнта Іраклій Кабахідзэ, які знаходзіцца зь візытам у ЗША.

«У нас у яго слабая палітычная падтрымка. У нашай краіне адбыўся судовы працэс супраць яго, ёсьць судовае рашэньне, якое прадугледжвае арышт Саакашвілі пры зьяўленьні на тэрыторыі Грузіі», — сказаў Кабахідзе.

Тбіліскі гарадзкі суд 5 студзеня завочна прысудзіў Саакашвілі да трох гадоў турмы за злоснае перавышэньне службовых паўнамоцтваў на пасадзе прэзыдэнта Грузіі.

Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў 8 лютага, што Генпракуратура Грузіі не змяніла сваё патрабаваньне аб экстрадыцыі Міхэіла Саакашвілі, і Кіеў выконвае свае міжнародныя абавязацельствы.

Луцэнка таксама распавёў, што існуюць варыянты добраахвотнага вяртаньня Саакашвілі ў любую з выбраных ім краін, напрыклад, у Нідэрлянды, дзе пражывае яго сям’я, або «добраахвотная або прымусовая дэпартацыя ў адну з выбраных ім краін, зьякой ён нелегальна перасёк украінскую мяжу то бок Польшчу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG