Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна не дала Саакашвілі статус уцекача


Суд у Кіеве адхіліў скаргу былога прэзыдэнта Грузіі і лідэра ўкраінскага «Руху новых сіл» Міхэіла Саакашвілі на адмову даць яму палітычны прытулак ва Ўкраіне.

Па словах адвакатаў, цяпер экс-губэрнатара Адэскай вобласьці могуць экстрадзіраваць у Грузію. Абарона мае намер абскардзіць рашэньне ў Канстытуцыйным судзе.

У ліпені 2017 году прэзыдэнт Украіны пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства. Падставай для гэтага назвалі тое, што экс-прэзыдэнт Грузіі нібыта падаў недакладную інфармацыю ў заяве на атрыманьне грамадзянства, і не паведаміў аб заведзеных супраць яго крымінальных справах у Грузіі. У верасьні палітык зьвярнуўся ў міграцыйную службу і запытаў статус уцекача. 3 студзеня 2018 году суд у Кіеве адмовіўся прызнаваць палітыка ўцекачом або асобай, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне пасьля пазбаўленьня грамадзянства Ўкраіны.

5 студзеня Тбіліскі гарадзкі суд прызнаў вінаватым Саакашвілі ў справе аб злосным перавышэньні паўнамоцтваў на пасадзе прэзыдэнта Грузіі і прысудзіў яго да трох гадоў турмы. Лідэр «Руху новых сіл» лічыць, што ўкраінская ўлада наўмысна паскарае разгляд справы, каб мець фармальныя падставы для экстрадыцыі яго з краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG