Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі са сваімі прыхільнікамі правёў у Кіеве «Марш за будучыню». ФОТА. ВІДЭА


Ukraine -- Saakashvili's supporters held march, Kyiv, 04Feb2018

Калёна актывістаў прайшла ад парку Тараса Шаўчэнкі да Эўрапейскай плошчы, дзе прайшло народнае веча з удзелам лідэраў «Руху новых сіл» Міхэіла Саакашвілі.

Чарговая падобная акцыя мае адбыцца 18 лютага.

Патрабаваньне актывістаў — адстаўка прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, а таксама выбары новага парлямэнту і фармаваньне новага ўраду.

Марш суправаджалі сілавікі. У нядзелю да забесьпячэньня парадку ў цэнтры Кіева прыцягнулі каля дзьвюх тысяч паліцыянтаў і вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.

4 лютага сваю акцыю ў цэнтры Кіева правяла таксама грамадзкая арганізацыя «АвтоЕвроСила», якая патрабуе даступнай рэгістрацыі аўтамабіляў з краін ЭЗ.

Нядзельныя маршы «Рух новых сіл» Саакашвілі праводзіць з кастрычніка мінулага году. Тройчы яны праходзілі пад лёзунгам «За імпічмэнт». А марш «За будучыню» — першае шэсьце, арганізаванае у 2018 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG