Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі прыбыў у Нідэрлянды

абноўлена

Міхаіл Саакашвілі падчас прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве.
Міхаіл Саакашвілі падчас прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве.

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прыбыў у Нідэрлянды пасьля таго, як яго выслалі з Украіны ў пачатку гэтага тыдня. Пра гэта паведаміла ў сераду галяндзкае інфармацыйнае агенцтва ANP.

Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў не змагло пацьвердзіць гэтыя паведамленьні.

Жонка Саакашвілі — грамадзянка Нідэрляндаў Сандра Рулофс.

Па словах адваката экс-прэзыдэнта Оскара Гамэрстайна, Саакашвілі будзе спрабаваць атрымаць від на жыхарства ў гэтай краіне.

12 лютага паплечнікі Саакашвілі заявілі пра яго затрыманьне невядомымі ў цэнтры Кіева. Пасьля Дзяржаўная памежная служба і Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны заявілі, што Міхаіла Саакашвілі вярнулі ў краіну, адкуль ён «прыбыў, парушыўшы ўкраінскага заканадаўства», паводле працэдуры рэадмісіі. Саакашвілі выслалі ў Польшчу, адкуль ён, не праходзячы кантролю, прыбыў ва Ўкраіну ў верасьні 2017 года.

13 лютага палітык паведаміў аб намеры паехаць у Нідэрлянды да сваякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG