Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў зацьвердзіла бюджэт-2018. Асноўныя лічбы


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 19 сьнежня зацьвердзілі нацыянальны бюджэт на 2018 год. Бюджэт будзе канчаткова прыняты, калі яго падпіша Аляксандар Лукашэнка

Дакумэнт прадугледжвае прафіцыт, г. зн. перавагу даходаў над выдаткамі. Паводле міністра фінансаў Уладзімера Амарына, памер прафіцыту складзе 0,65% ад валавога ўнутранага прадукту. Гэта 733,9 мільёна рублёў. У параўнаньні з бюджэтам 2017 году даходы павялічацца на 7,8%, выдаткі – на 7%.

Як зьмяніўся бюджэт Беларусі за 10 гадоў. ІНФАГРАФІКА

Падчас прыняцьця ў другім і апошнім чытаньні бюджэтнага кодэксу былі ўлічаныя папраўкі дэпутата з Баранавічаў Вольгі Палітыкі. Яна дамаглася, каб у склад выдаткаў, якія ідуць з абласных бюджэтаў, уключылі выдаткі на капітальны рамонт, рэканструкцыю, мадэрнізацыю аб’ектаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, уключаючы перавод кацельняў на мясцовыя віды паліва. Таксама ў выдаткі, якія фінансуюцца зь бюджэтаў базавага і першаснага ўзроўняў і бюджэту Менску, будуць уключацца выдаткі арганізацыяў, зьвязаныя з рэгістрацыяй грамадзян на месцы жыхарства і месцы знаходжаньня.

Старшыня камісіі бюджэту і фінансаў Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна назвала прыняты сёньня бюджэт «рэалістычным і кампрамісным».

Што трэба ведаць пра бюджэт-2018

  • Сярэдні заробак у краіне не дасягне ўзроўню ў 500 даляраў (які Лукашэнка абяцае ўжо больш за 10 гадоў) нават пры станоўчым разьвіцьці эканомікі. Паводле кансэрватыўнага сцэнару, сярэдні заробак чакаецца ў памеры 921 рубель, паводле станоўчага — дасягне 941 рубля. Сярэдні заробак у бюджэтнай сфэры — 700 рублёў.
  • Грашовая дапамога беспрацоўным павялічвацца ня будзе.
  • Стасунак сярэдняй працоўнай пэнсіі да сярэдняга заробку ў краіне складзе 40% да 100%.
  • Бюджэт разьлічаны з таго, што 1 даляр будзе ў сярэднім каштаваць 2,038 рубля.
  • Гадавая інфляцыя заплянаваная на роўні 7,4%.
  • Падатковая нагрузка складзе 25,2%.
  • Кошт 1 барэля нафты чакаецца ў 43 даляры.

Бюджэт-2018. Яшчэ больш грошай для КДБ і Міністэрства абароны

Канапацкая аб праекце бюджэту-2018: «Я б назвала яго антысацыяльным»

XS
SM
MD
LG