Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнілі законна, абвяржэньне непатрэбна, але выдаткі аплаціць


Алесь Ляўчук
Алесь Ляўчук
Берасьцейскі абласны суд, разглядаючы скаргу Алеся Ляўчука, былога карэспандэнта дзяржаўнага выданьня "Знамя юности" па Берасьцейшчыне, прыняў рашэньне аб частковым задавальненьні скаргі журналіста.

Суддзя пастанавіў, што звальненьне адбылося законна, Алесь не павінен выбачацца і пісаць абвяржэньне, але мусіць аплаціць судовыя выдаткі, а таксама транспартныя выдаткі прадстаўнікоў выданьня. Агулам сума выплаты складае каля мільёна рублёў.

На думку рэдакцыі газэты "Знамя юности", выказваньні Алеся Ляўчука ў СМІ пра тое, што ад яго патрабавалі ў нэгатыўным сьвятле апісваць падзеі на Плошчы-2010, а пазьней — што яго звальняюць з гэтага выданьня з палітычнай прычыны, нанесьлі шкоду дзелавой рэпутацыі газэты.

Рэдакцыя накіравала пазоў у суд Маскоўскага раёну Берасьця. 21 лютага суд стаў на бок газэты і абавязаў журналіста сплаціць каля мільёна рублёў за публікацыю абвяржэньня і транспартныя выдаткі. Алесь Ляўчук не пагадзіўся з гэтым і накіраваў скаргу ў абласны суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG