Ініцыятары сустрэчы пісьмова зьвярнуліся ў Магілёўскі гарвыканкам, каб ім дазволілі сабрацца ў залі Магілёўскага палацу чыгуначнікаў.
На сустрэчы з А.Мілінкевічам будзе абмеркавана сацыяльна-палітычная сытуацыя ў краіне.
Актывісты незарэгістраванага грамадзкага руху “За свабоду” пачалі зьбіраць подпісы грамадзянаў за правядзеньне сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам. Яе плянуецца правесьці 7 лютага.