(Валер Карбалевіч: ) “Беларускія ўлады ўвесь час цьвердзяць, што Беларусь — ааза стабільнасьці, тут няма канфліктаў, тэрарызму і іншага. І нават выбухі ў Віцебску ўлады трактуюць не як тэракты, а як хуліганства. І вось цяпер высьвятляецца, што ў Беларусі ёсьць экстрэмізм, і ў Палату прадстаўнікоў унесены законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”, які прыняты ў першым чытаньні. Дык ці ёсьць сапраўды ў Беларусі экстрэмізм? Ці патрэбен гэты закон? Здаецца, беларускае заканадаўства прадугледжвае неабходныя прававыя мэханізмы для супрацьдзеяньня гэтай зьяве”.
(Алесь Бяляцкі: ) “Пытаньне экстрэмізму ў Беларусі не стаіць так востра на парадку дня, як у іншых краінах. Адсутнасьць канфліктаў і праяваў экстрэмізму — гэта вынік і гістарычных традыцыяў, і іншых прычынаў. Сур’ёзнай глебы для разьвіцьця экстрэмізму ў Беларусі сёньня няма. Мы сёлета выдалі кніжку, якая прысьвечаная пытаньню талерантнасьці ў Беларусі, дзе закранаем пытаньне міжнацыянальных, міжрэлігійных адносінаў у краіне.
Безумоўна, ёсьць вялікае напружаньне, ёсьць вялікія нявырашаныя праблемы. Тым ня менш, гэтае напружаньне не пераліваецца праз край. І казаць пра нейкае адкрытае супрацьстаяньне паміж нацыянальнасьцямі, рэлігійнымі аб’яднаньнямі, дзякуй Богу, не даводзіцца. Прыняцьцё гэтага закону скіравана не на стабілізацыю грамадзкай сытуацыі ў Беларусі, дачыненьняў паміж грамадзянамі, а на стасункі паміж уладамі і грамадзянскай супольнасьцю краіны”.
(Зьміцер Маркушэўскі: ) “Апошнія тэндэнцыі ў сьвеце сьведчаць пра тое, што праблема экстрэмізму, у прыватнасьці, тэрарызму, як ягонага крайняга праяўленьня, існуе. І калі яна не такая вострая ў Беларусі, то можна прымаць захады, каб прадухіліць магчымыя тэракты. Але, найперш, трэба дасьледаваць сутнасьць экстрэмізму, чыньнікі, якія да яго прыводзяць. Гэта несправядлівасьць, дыскрымінацыя, маргіналізацыя значнай колькасьці людзей, нецярпімасьць і галеча. Таксама крыніцай экстрэмізму можа зьявіцца і рэлігійная нецярпімасьць, неталерантнасьць.
Беларусь — шматканфэсійная краіна. Беларуская гісторыя сьведчыць, што ў большай частцы вернікі ніколі не выступалі ініцыятарамі канфліктаў. Калі і былі канфлікты з рэлігійнай падкладкай, то яны ініцыяваліся палітычным кантэкстам. І цяпер, калі зьяўляецца незадавальненьне ў рэлігійных аб’яднаньнях, то яны таксама ўзьнікаюць з прычыны дзеяньняў уладаў, з палітычных прычынаў.
Цяпер няма аб’ектыўнай неабходнасьці сьпешна прымаць такі закон, без грунтоўнага абмеркаваньня яго з усімі зацікаўленымі структурамі: праваабаронцамі, рэлігійнымі, нацыянальнымі аб’яднаньнямі. Толькі пасьля глыбокага дыялёгу па гэтай праблеме можна рыхтаваць праект закону дзеля супрацьдзеяньня экстрэмізму ў Беларусі”.
(Карбалевіч: ) “Праблема ў тым, што лічыць экстрэмізмам. У самім законапраекце пад экстрэмізмам разумеецца дзейнасьць, скіраваная на гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу, стварэньне незаконных узброеных фармаваньняў, тэрарызм альбо публічныя заклікі да згаданых дзеяньняў. Быццам бы ўсё карэктна і ляжыць у рэчышчы міжнароднага права. Але намесьнік старшыні КДБ Дземянцей падчас прадстаўленьня законапраекту ў Палаце прадстаўнікоў так трактаваў гэтую зьяву: антыграмадзкія заявы экстрэмісцкага характару ў дзейнасьці палітызаваных грамадзкіх арганізацыяў, грамадзкіх і рэлігійных дзеячаў, недзяржаўных СМІ, распаўсюджваньне інфармацыйнай прадукцыі правакацыйнага характару, што дэстабілізуе грамадзка-палітычную сытуацыю ў краіне. Гэткая трактоўка ніяк не супадае з палажэньнем законапраекту. І пры такім разуменьні да экстрэмізму можна аднесьці любую апазыцыйную дзейнасьць і ўвогуле публічную крытыку ўлады. Дык чым будуць кіравацца сілавыя структуры ў сваёй дзейнасьці?”
(Бяляцкі: ) “Прапанаваны праект закону нічога асабліва новага не нясе, мала што дапаўняе. Таму асаблівага перапалоху рабіць ня трэба. Усё тое, што рабілі ўлады ў дачыненьні да грамадзкіх арганізацыяў, партыяў, асобаў, на падставе існага заканадаўства, перанесена ў новы законапраект. Іншая справа, што зьмяняецца лексыка, і зьмяняюцца, я сказаў бы, ярлыкі, якія могуць быць пачэпленыя на няўрадавыя арганізацыі. Цяпер будуць казаць пра экстрэмізм. Гэта перадае большую нэрвовасьць, у пэўнай ступені небясьпеку, якую, як быццам бы, улады бачаць сёньня ў дзейнасьці некаторых арганізацыяў і асобаў.
Усе тыя кары, якія выкладзеныя ў праекце згаданага закону (пісьмовае папярэджаньне, прыпыненьне дзейнасьці, ліквідацыя няўрадавых арганізацыяў), прапісаны ў законе аб няўрадавых арганізацыях. І на гэтай прававой аснове ўлады пасьпяхова распраўляюцца з грамадзкімі апанэнтамі.
За тры гады спынена дзейнасьць больш 150 арганізацыяў з дапамогаю Міністэрства юстыцыі. Тое ж тычыцца палітычных партыяў. У законе аб СМІ ёсьць усе абмежавальныя меры, якія цяпер унесеныя ў законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”. Але там гэта не называецца экстрэмізмам.
Цяпер мы проста пераходзім на іншы ўзровень палітычнай лексыкі. Новы законапраект выконвае ролю прапагандысцкага і ідэалягічнага ціску на дэмакратычную супольнасьць, будзе паказваць яе ў сьвеце экстрэмізму. Тое, што раней, напрыклад, называлася “арганізацыяй масавых беспарадкаў”, у цяперашнім Крымінальным кодэксе (за арганізацыю дэманстрацыяў асуджаныя некалькі палітыкаў) будзе называцца экстрэмісцкімі дзеяньнямі.
Палітычнае значэньне гэтага закону будзе значна большым, чым рэальныя пакараньні, якія прадугледжаныя гэтым законам. Тым больш, што ў самім законапраекце ідуць спасылкі на дзейнае заканадаўства. Цяпер незаконнае распаўсюджваньне літаратуры караецца, паводле Адміністрацыйнага кодэксу, штрафам ня болей за пяць мінімальных заробкаў. Пасьля прыняцьця новага законапраекту гэта будзе называцца экстрэмісцкай літаратурай, але карацца будзе па-ранейшаму”.
(Маркушэўскі: ) “Гэты законапраект будзе ўплываць на сытуацыю ў Беларусі больш, чым толькі ў палітычным кантэксьце. Тыя пакараньні, якія прадугледжаныя цяперашнім заканадаўствам за масавыя беспарадкі ці незаконнае распаўсюджаньне літаратуры, не такія вялікія, у параўнаньні з тым, калі гэта будзе названа экстрэмісцкай дзейнасьцю. Магчыма, людзі, якія будуць абвінавачаныя ў экстрэмізьме ці нават тэрарызьме, сутыкнуцца з зусім іншай адказнасьцю. Іх абвінавацяць у больш цяжкіх злачынствах.
Акрамя таго, гэты законапраект надае ўсёй сытуацыі ў Беларусі падтэкст ці афарбоўку барацьбы з экстрэмізмам. Я быў у складзе групы, якая дасьледавала сытуацыю ва Ўзбэкістане, дзе быў расстраляны мітынг пратэсту пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам. Страшна, калі ў Беларусі будуць ня толькі абвінавачваць у дзяржаўных мэдыях у экстрэмізьме арганізацыі ці асобы, а дзяржава выкарыстае грубую сілу, нават вайсковую, супраць уласных грамадзянаў — пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам”.
(Карбалевіч: ) “Апошні час ствараецца ўражаньне, што ўлады рыхтуюцца не да прэзыдэнцкіх выбараў, а да нейкіх сілавых дзеяньняў. Створаныя новыя структуры для аховы парадку ў Менску. Ствараюцца народныя дружыны ва ўнівэрсытэтах і іншых арганізацыях. Якіх наступстваў можна чакаць ад прыняцьця гэтага законапраекту?”
(Бяляцкі: ) “Цікавае спалучэньне: выбары і сілавыя дзеяньні. Мне здаецца, што нашы ўлады асабліва не адрозьніваюць гэтыя два бакі, бачаць іх адной справай, рыхтуюцца і да аднаго, і да другога. Што тычыцца практычных наступстваў прыняцьця гэтага законапраекту, хацеў бы яшчэ раз падкрэсьліць: ня трэба перабольшваць тых рэальных наступстваў, якія цягне гэты закон. Улады, напрыклад, будуць цягаць моладзь у пракуратуру, як яны рабілі гэта дасюль. Але цяпер яны будуць махаць гэтым законам перад носам. Але нам асабліва ня трэба зважаць на такі псыхалягічны ціск”.
(Маркушэўскі: ) “Гэты закон можа быць выкарыстаны ўладамі як абгрунтаваньне ці апраўданьне гвалтоўных дзеяньняў. Ня трэба перабольшваць, а трэба дамагацца рэалізацыі сваіх правоў. І трэба імкнуцца не выкарыстоўваць сілу з абодвух канфліктных бакоў”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму” небясьпечны тым, што ўлады будуць яго трактаваць і выкарыстоўваць дзеля барацьбы супраць палітычных апанэнтаў, захаваньня існага рэжыму сілавымі сродкамі”.