Ці часта бываеце ў матулі, ці дорыце падарункі, ці дорыце кветкі? Ці размаўляеце, кантактуеце?
(Першы спадар: ) “Кантактуем, размаўляем, час ад часу дорым – не заўсёды. Ну, як атрымоўваецца”.
(Другі спадар: ) “Гутарым. Не заўжды выберасься, 400 кілямэтраў адсюль. А аўтамашыны сваёй няма, таму разы два на месяц тэлефаную, пытаюся - як здароўе, што і як”.
Ці часта наведваеце матулю?
(Першая спадарыня: ) “Я - часта. Маму вельмі люблю, але лічу, што мала надаю ўвагі. Магла б больш, але з-за занятасьці, нейкіх іншых аб”ектыўных прычынаў не атрымліваецца”.
(Трэці спадар: ) “Асабіста я даю падарункі на 8-е сакавіка. Люблю парадаваць яе ў звычайны дзень, калі прыйду з вучобы і ў мяне нармальныя адзнакі.
Ці аддаем мы належнае сваім матулям?
(Другая спадарыня: ) “Я даволі часта бываю ў сваё матулі, але заўжды ўяўляецца, што недадаем увагі. Мажліва, гэта нейкія асаблівасьці нашай псыхалёгіі”.
(Трэцяя спадарыня: ) “Здарылася так, што я можна сказаць неахайна пайшла на працу, а вечарам маёй мамы ўжо не было. Я цяпер кляну сябе чаму раніцай не зайшла, не пагутарыла, лішні раз не прылашчыла. Гэта вялікі смутак, нягледзячы на тое, што я ня толькі маці двух дарослых дзяцей і траіх унукаў. Я адчуваю сябе сіратою ў душы”.
(Чацьвертая спадарыня: ) “Мама хворая, працу кінуць нельга. Вельмі пакутую. Больш нічога сказаць не магу, зараз буду плакаць”.
(Чацьверты спадар: ) “Я зь Віцебску. Адзін раз на тры тыдні даводзіцца прыяжджаць дахаты. Мая маці любіць красворды, сканворды. Вось гэта звычайна зьяўляецца маім падарункам. Я лічу, што ёй найбольш прыемна, калі я дома, калі побач зь ёю. Імкнуся гэта рабіць”.
Цягам Тыдня маці ў Беларусі адбыліся ўшанаваньні шматдзетных жанчын, шмат гаварылася пра неабходнасьць падвышэньня дабрабыту й сацыяльнага статусу жанчын-маці. Ці стаяць за гэтымі словамі рэальныя дзеяньні і ці сапраўды ў грамадзтве належна шануюць маці? Гаворыць праваабаронца Людміла Гразнова.
(Гразнова: ) “Наша дзяржава будуецца не на правах чалавека, таму і чалавек, тая самая жанчына-маці - на другім пляне. Больш словаў, чым павагі да яе насамрэч. Не таму, што ў мяне прафэсія праваабаронцы, а таму што бачу кожны дзень, як гэтыя бабулькі дрэнна апранутыя аддаюць апошнія грошы за кватэру, бягуць, каб гэтая пеня не набегла. Я бачу як яны зьбіраюць пляшкі. І я ня думаю, што ў кожнай сям”і клапоцяцца пра маці. Забываць на яе старэнькую. Забываюць на яе хворую. І толькі можа калі ў труну кладуць, вочы льюцца ў дзяцей, але ўжо вярнуць і дапамагчы немагчыма. Таму трэба зараз усім пакаяцца. Дзяржаве ў першую чаргу, дарослым дзецям – у другую. І вось гэтае маральнае вымярэньне павінна стаць нашым камэртонам, каб мы зноў адчулі сябе людзьмі, паважалі маці, правы чалавека і самога чалавека”.