Паводле Нямецкай крымінальнай паліцыі, вытворчасьць падробных эўра, няглядзячы на кароткі ўзрост гэтае валюты, дасягнула крытычнай адзнакі. Фальшаваныя банкноты вырабляюцца цяпер ў розных краінах Эўропы на надзвычай якасным узроўні. Паводле экспэртаў , “тэхнічным мозгам” у гэтых крымінальных групоўках ёсьць колішнія адмыслоўцы з постсавецкіх краінаў. Так, апошнім часам сапраўдным героем нямецкіх крымінальных хронік стаў былы менскі інжынэр-тэхноляг 33-гадовы Уладзіслаў Ліпскі, судовы працэс на якім зараз праходзіць у Патсдаме. Журналіст “Berliner Zeitung” Міхаэль Клесман, які асьвятляе гэты працэс для сваёй газэты, зазначае :
(Клеснэр) “Да Ліпскага фальшаваныя эўра траплялі ў Нямеччыну з Літвы, іншых краінаў. Банда нямецкіх фальшываманэтнікаў, якая дзейнічала ў Падстаме, падрыхтавала тысячы фальшаваных 50-эўравых банкнотаў. Якасьць працы Ліпскага надзвычайная. Прадстаўнік нямецкага Бундэсбанку, які прысутнічаў на працэсе і зь якім мне давялося размаўляць, сказаў, што “эўра” зробленыя бездакорна. Гэта не было заявай для прэсы, але ён адзначыў, што надзвычай ўражаны такімі здольнасьцямі спадара Ліпскага”.
Тым часам нямецкія экспэрты зьвяртаюць увагу эўрапейскай грамадзкасьці і на новыя тэхнічныя вынаходніцтвы крымінальнікаў з Усходняй Эўропы Размова ідзе пра такі від банкаўскага махлярства як phishing, які выкарыстоўваецца з мэтай крадзяжу сакрэтных банкаўскіх зьвестак і да распрацоўкі якога ў тым ліку маюць дачыненьне і праграмісты зь Беларусі. Ахвяры махляроў (паводле розных зьвестак, такіх каля 1 мільёна) — гэта ўладальнікі пэрсанальных кампутараў, якія трапілі на імітаваныя банкаўскія старонкі і пакінулі крымінальнікам свае паролі, іншую канфідэнцыйную інфармацыю.