(Анышкевіч: ) “Хацеў бы вельмі вам падзякаваць за зацікаўленьне гэтым конкурсам і справамі Эўропы. Урэшце Беларусь — эўрапейская дзяржава. Некаторыя нават цьвердзяць, што месьціцца ў самай сярэдзіне Эўропы”.
Адна з арганізатарак конкурсу Вольга Лагвіновіч патлумачыла, што першапачатковая праца вялася з настаўнікамі, якія скардзіліся, што ў Беларусі вельмі мала матэрыялаў, зьвязаных з Эўразьвязам. Тым ня менш, многія школьнікі зрабілі грунтоўную падрыхтоўчую працу. Фіналу папярэднічалі чатыры занальныя паўфіналы: у
(Ягор: ) “Я лічу, што Беларусь таксама павінна ўступаць у Эўразьвяз. Нам быў прыз — паездка ў Літву, у Вільню. І я пабачыў, як прыход Эўразьвязу і НАТО пайшоў на карысьць Літве. Я вось гэта адкрыў”.
Навучэнцы закрытага ўладамі ліцэю імя Коласа занялі другое месца. Кажа ўдзельніца конкурсу Стэфка:
(Стэфка: ) “Да чагосьці імкнесься, а пасьля, клі атрымліваецца штосьці, больш за ўсё ад гэтага асалоду атрымліваеш”.
Школьнікаў-пераможцаў з Расонаў клічуць Аляксандар Баравы, Валерыя Пірагова, Аляксандар Падвіцельскі, Яўген Сямёнаў і Аляксандра Ўмшчанка. Разам са сваёй з настаўніцай Тацянай Пальшчэўскай яны наведаюць Брусэль і Эўрапарлямэнт з 28 жніўня па 2 верасьня.