На мінулым паседжаньні прадстаўнікі Гайдукевіча падалі хадайніцтва аб правядзеньні экспэртызы на прадмет высьвятленьня сапраўднасьці апублікаванага ў "Народнай волі" факсу, які сьведчыць пра магчымую далучанасьць палітыка да гандлю зь Іракам часоў Хучэй. І сёньня судзьдзя Любоў Валевіч прапанавала прадстаўнікам Сяргея Гайдукевіча скласьці пісьмовыя пытаньні, якія яны хочуць паставіць перад экспэртамі. Гэтыя пытаньні яны павінны падаць судзьдзі ў другой палове дня.
Лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч патрабуе абвергнуць інфармацыю, апублікаваную ў газэце, у адпаведнасьці зь якой Лібэральна-дэмакратычная партыя мела фінансавыя кантакты з рэжымам Хусэйна і запазычыла каля 1 мільёну даляраў у выніку ўгодаў з ірацкай нафтай.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч патрабуе ад газэты 200 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за зьнявагу ягоных гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
Гл. падрабязьней: Гайдукевіч супраць газэты “Народная Воля” (абноўлены)