Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаная грамадзкая ініцыятыва "За вяртаньне назваў менскім вуліцам"


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня на паседжаньні аргкамітэта па правядзеньні Менскага гарадзкога рэфэрэндуму аб вяртаньні ранейшых назваў цэнтральным праспэктам і вуліцам, перайменаваным паводле ўказа А. Лукашэнкі, ухваленае рашэньне наконт пашырэньня маштабаў гэтай дзейнасьці. У выніку створаная грамадзкая ініцыятыва "За вяртаньне назваў менскім вуліцам", якая зоймецца ня толькі юрыдычнымі праблемамі, але і інфармаваньнем менчукоў, масавымі акцыямі, мастацкімі імпрэзамі.

Як сёньня было вырашана, грамадзкая ініцыятыва "За вяртаньне назваў менскім вуліцам" будзе складацца з трох групаў: па арганізацыі вулічных акцыяў, па юрыдычнай арганізацыі гарадзкога рэфэрэндуму, па культурна-інфармацыйнай кампаніі. Апошнюю ўзначаліў вядомы мастак Аляксей Марачкін:

(Марачкін: ) "Перайменаваньне назоваў вуліц, я хачу сказаць, гэта апошняе прыстанішча дыктатараў. Яны хочуць сябе ўвекавечыць у гэтым, усюды пазначыць сваю прысутнасьць. Мы ж хочам пазначыць прысутнасьць Скарыны, нягледзячы ні на што. І ініцыятывы будуць вельмі розныя".

Аляксей Марачкін паведаміў, што да руху далучыліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, мастакі, якія гатовыя шмат працаваць для інфармаваньня жыхароў Менска. Сёньня было вырашана, што палітычныя партыі і моладзевыя арганізацыі будуць працягваць ладзіць пікеты і іншыя масавыя акцыі ў падтрымку захаваньня ранейшых назваў праспэктаў і вуліц, – паведаміў прадстаўнік БНФ у грамадзкай ініцыятыве Уладзімер Лабковіч.

(Лабковіч: ) "Усе прыйшлі падрыхтаваныя, зь вялікай колкасьцю ідэяў, моладзь – па вулічных акцыях, мастакі, інтэлігенцыя – па правядзеньні выставы Скарыны на праспэкце Скарыны, Валянцін Голубеў – з адукацыйнай часткай, асьветніцкай."

Як паведаміў кіраўнік групы па арганізацыі гарадзкога рэфэрэндуму Сяргей Альфер, на 13 чэрвеня рыхтуецца паседжаньне ініцыятыўнай групы, пратаколы якога будуць пададзеныя ў Менскі гарвыканкам для рэгістрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG